Аляксандр Лукашэнка высока ацаніў дзейнасць пасла Індыі Рамеша Чандэра ў развіцці супрацоўніцтва з Беларуссю. 21.by

Аляксандр Лукашэнка высока ацаніў дзейнасць пасла Індыі Рамеша Чандэра ў развіцці супрацоўніцтва з Беларуссю

22.12.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусь зацікаўлена ў развіцці адносін з Індыяй і лічыць перспектыўным эканамічнае супрацоўніцтва з гэтай краінай. Аб зацікаўленасці ва ўмацаванні беларуска-індыйскіх сувязяў заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ўчора на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Індыі ў Беларусі Рамешам Чандэрам з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі ў нашай краіне.

Прэзідэнт акцэнтаваў увагу на тым, што такія сустрэчы з пасламі, якія садзейнічаюць развіццю адносін паміж краінамі, з'яўляюцца традыцыйнымі.

Аляксандр Лукашэнка высока ацаніў дзейнасць Рамеша Чандэра ў Беларусі. "Вы вельмі шмат зрабілі для ўмацавання беларуска-індыйскага супрацоўніцтва. Ваш уклад значны. Пры вашым садзейнічанні індыйскія кампаніі інвесціравалі ў Беларусь. Мы ствараем сумесныя прадпрыемствы ў Індыі з нашымі індыйскімі партнёрамі ў найбольш важных сферах, перш за ўсё ў галіне машынабудавання". Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што Рамеш Чандэр і ў далейшым будзе садзейнічаць актывізацыі беларуска-індыйскіх сувязяў. Кіраўнік дзяржавы канстатаваў значны рост беларуска-індыйскага тавараабароту, які ў гэтым годзе павінен перасягнуць паўмільярда долараў. Як лічыць Аляксандр Лукашэнка, гэта добры вынік, асабліва з улікам сусветнага крызісу. Пры гэтым Прэзідэнт нагадаў: "Калі нас папракалі ў нейкай ізаляцыі, я заўсёды гаварыў: якая ізаляцыя? Мы маем добрыя адносіны з буйнымі краінамі, у тым ліку з Індыяй".

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Індыі ў Беларусі ад імя індыйскіх Прэзідэнта, прэм'ер-міністра і сябе асабіста павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з перамогай на выбарах. Рамеш Чандэр пажадаў Беларусі прагрэсу і далейшага развіцця дружалюбных адносін з Індыяй. Індыя з'яўляецца традыцыйным гандлёвым партнёрам Беларусі ў Азіяцкім рэгіёне. У Індыі працуюць прадстаўніцтвы Беларускай калійнай кампаніі, канцэрна "Белнафтахім", НВА "Інтэграл" і ЗАТ "Белтэхэкспарт". У Беларусі дзейнічаюць шэсць прадпрыемстваў з удзелам індыйскага капіталу ў сферах рознічнага і аптовага гандлю, а таксама грамадскага харчавання. У мінулым годзе ў Індыі паспяхова прайшла Нацыянальная экспазіцыя Беларусі. Беларусь і Індыя таксама плённа ўзаемадзейнічаюць на міжнароднай арэне ў рамках ААН і Руху недалучэння.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь зацікаўлена ў развіцці адносін з Індыяй і лічыць перспектыўным эканамічнае супрацоўніцтва з гэтай краінай. Аб зацікаўленасці ва ўмацаванні...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика