Кіраўнік МЗС Швецыі: "Прымяненне празмернага насілля ў Беларусі непрымальнае"
22.12.2010 12:32
—
Новости Политики
|
Кіраўнік МЗС Швецыі: "Прымяненне празмернага насілля ў Беларусі непрымальнае" Міністр замежных спраў Швецыі Карл Більд выказаў занепакоенасць трывожным развіццём падзей у Беларусі. “Было выкарыстана празмернае насілле, што абсалютна непрымальна. З боку Еўрапейскага звяза мы патрабуем, каб усе, хто апынуўся за кратамі, былі тэрмінова выпушчаны на волю", - сказаў Карл Більд падчас прэс-канферэнцыі ў панядзелак. Шведскі міністр таксама спаслаўся на заяву прадстаўніка ЕЗ па замежных справах Кэтрын Эштан і справаздачы АБСЕ, у якіх сцвярджаецца, што выбары не адпавядалі дэмакратычным стандартам. "Насілле і фальсіфікацыя пры падліку галасоў указваюць на змены ў палітычным курсе ў Беларусі і зніжэнні зацікаўленасці ў добрых адносінах з Еўразвязам", - адзначыў Більд. “Мы прынялі пад увагу справаздачу міжнародных назіральнікаў, якая сведчыць пра тое, што вынікі выбараў не могуць быць прызнаныя дэмакратычна легітымнымі,” – заявіў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Швецыі ўжо ў інтэрв’ю Шведскаму радыё. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міністр замежных спраў Швецыі Карл Більд выказаў занепакоенасць трывожным развіццём падзей у Беларусі. “Было выкарыстана празмернае насілле, што абсалютна... |
|