Хрысціна Шацікава ў бальніцы з унутранымі пашкоджаннямі
22.12.2010 14:58
—
Новости Политики
|
Магілёўская актывістка Хрысціна Шацікава была затрыманая 19 снежня каля 23.30 ў арцы, па якой можна прайсці ад плошчы Незалежнасці да вуліцы Ленінградскай — ужо пасля разгону акцыі. Шацікава кажа, што яна з сябрамі спрабавала бараніць людзей ад амонаўскай зачысткі. Яна распавяла карэспандэнту «НН», што ў міліцэйскім аўтобусе пачала збіраць прозвішчы затрыманых і паведамляць іх праваабаронцам па тэлефоне, які адмовілася аддаць. За гэта яе збілі амонаўцы ў двары Кастрычніцкага РУУС. Пасля ў самім РУУСе, расказала Хрысціна, падчас перапісвання звестак і вобшуку затрыманых, яна абурылася. За гэта яе вывалаклі ў калідор і збілі нагамі і душылі. Рабіў гэта, паводле яе словаў, супрацоўнік РУУС В. А. Ніякіх судовых дзеянняў супраць Шацікавай не праводзілася. Пасля перапісвання звестак партыю вязняў, у якой была Шацікава, адвезлі ў двор спецпрыёмніка на Акрэсціна і трымалі там у аўтазаку. Актывістка адчула сябе дрэнна і папрасіла помачы ў дактароў. «Доктар на Акрэсціна абследаваў мяне, спалохаўся і накіраваў у бальніцу», — сказала Хрысціна. У шпіталь яе суправаджаў міліцыянт. Ён жа прысутнічаў падчас абследаванняў. «Яго не пусцілі толькі туды, дзе было крэсла», — удакладніла Шацікава. Хрысціна Шацікава знаходзіцца ў 1-м гінекалагічным аддзяленні Гарадской гінекалагічнай бальніцы, што на вуліцы Сенніцкай. Паводле словаў загадчыцы аддзялення Святланы Кандрашовай, дактары мелі падозранне на апаплексію яечнікаў і ўнутраны крывацёк у брушную поласць. Аднак ад аперацыйнага ўмяшальніцтва вырашылі адмовіцца. Доктар кажа, што да канца тыдня Шацікава можа быць выпісаная. Яна ляжыць у палаце № 507. * * * «Наша Ніва» будзе інфармаваць пра далейшае развіццё падзей. Просім паведамляць пра ўсе важныя здарэнні і факты праз nn@nn.by; тэлефоны: +375 Падзяліцца навіной:
СМ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Магілёўскую актывістку завезлі туды з Акрэсціна. |
|