Літва і Еўропа былі занадта наіўныя
22.12.2010 16:00
—
Новости Политики
|
Літва і Эўропа былі занадта наіўныя, калі верылі ў дэмакратычныя выбары ў Беларусі, заявіла сёньня сьпікер літоўскага парлямэнту Ірэна Дзягуцене на адным зь літоўскіх радыёканалаў, камэнтуючы выбары ў Беларусі. {FOTOS} Дзягуцене прызналася, што яна расчараваная ў Лукашэнку, нягледзячы на тое, што яго візыт у Вільню ў мінулым годзе даваў пэўныя надзеі. "І Літва, і Эўропа былі занадта наіўныя, думаючы, што недэмакратычнымі спосабамі можна ўвесьці дэмакратыю, што чалавек, які нейкі час карыстаўся аўтарытарнымі мэтадамі, раптам прачнецца і стане дэмакратам. Цудаў не бывае, гэта яшчэ раз даказвае, што Беларусі трэба расьці, каб атрымаць урокі дэмакратыі", – сказала Дзягуцене. "Сёньня перад Эўропай паўстала сур"ёзнае пытаньне – ці ня варта пасьля такіх выбараў перагледзець свае адносіны зь Менскам ня толькі Літве, але і іншым краінам Эўразьвязу",– дадала сьпікер літоўскага парлямэнту. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такую выснову зрабіла спікер літоўскага парламента Ірэна Дзягуцене.
|
|