Хрысціянам Беларусі, якія святкуюць Нараджэнне Хрыстова 25 снежня
24.12.2010
—
Новости Политики
|
Дарагія суайчыннікі! Ад усёй душы віншую вас з Нараджэннем Хрыстовым. Для ўсіх хрысціян Нараджэнне Хрыстова з'яўляецца крыніцай веры, чысціні і шчырасці, вучыць міласэрнасці і чалавекалюбству, а значыць, дапамагае станавіцца лепшымі, больш гуманнымі, справядлівымі. Гэты цудоўны час натхняе на здзяйсненне добрых спраў, на чуласць і ўвагу да ўсіх, хто мае патрэбу ў спагадзе, дапамозе і клопаце. У Беларусі, дзе спакон веку побач жывуць прадстаўнікі розных веравызнанняў, Нараджэнне Хрыстова набывае асаблівы сэнс як сімвал згоды і ўзаемаразумення паміж людзьмі. У такія дні мы асабліва ясна ўсведамляем, што мір і спакой на роднай зямлі залежаць ад нас саміх. Толькі разам, аб'яднаўшы намаганні, мы зможам захаваць дабрабыт у агульным беларускім доме, зрабіць яго яшчэ больш багатым і прыгожым. Няхай цяпло калядных дзён сагравае вас увесь год і павялічвае стваральную энергію для працы ў імя нашай Айчыны. Зычу вам і вашым блізкім моцнага здароўя, поспехаў, шчасця і радаснага настрою. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дарагія суайчыннікі! Ад усёй душы віншую вас з Нараджэннем Хрыстовым. Для ўсіх хрысціян Нараджэнне Хрыстова з'яўляецца крыніцай веры, чысціні і шчырасці, вучыць...
|
|