Патрыярх Кірыл павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Беларусі. 21.by

Патрыярх Кірыл павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Беларусі

24.12.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

"Сардэчна віншую Вас з перамогай на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Займаючы вышэйшую дзяржаўную пасаду ў мінулыя гады, Вы шчыра служылі краіне і яе грамадзянам. Вынікі праведзеных выбараў паказалі ўзровень народнага даверу да Вас", — гаворыцца ў размешчаным на афіцыйным сайце Маскоўскага патрыярхата пасланні Прадстаяцеля Рускай праваслаўнай царквы Прэзідэнту Беларусі. Патрыярх Кірыл адзначае, што ў Беларусі створана сістэма царкоўна-дзяржаўнага партнёрства, якая ахоплівае розныя сферы жыцця, яна ўвабрала ў сябе лепшыя прыклады еўрапейскага вопыту з улікам спецыфікі беларускага грамадства. Свяцейшы Патрыярх выказаў надзею на тое, што Беларусь будзе нязменна ісці па шляху развіцця брацкіх адносін з Расіяй, а таксама з іншымі гістарычна і духоўна блізкімі краінамі. Кіраўнік РПЦ пажадаў Прэзідэнту Беларусі міру, моцнага здароўя і сіл у клопатах на карысць Айчыне.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Беларусі, паведамляе БЕЛТА. "Сардэчна...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика