У АГП сканфіскавалі камп'ютары і перадвыбарчыя матэрыялы Раманчука
25.12.2010 22:20
—
Новости Политики
|
Толькі што скончыўся ператрус на офісе Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Як паведаміў «НН» сябра партыі Міхась Пашкевіч, тры супрацоўнікі КДБ пад кіраўніцтвам маёра Цюраева сканфіскавалі ўсе сістэмныя блокі камп’ютараў, папяровыя партыйныя матэрыялы — у тым ліку перадвыбарчыя матэрыялы Яраслава Раманчука. Вобшук ладзіўся ў сувязі з распачатай справай «аб арганізацыі масавых беспарадкаў» на плошчы Незалежнасці 19 снежня. Кадэбісты мелі накіраванне абшукаць працоўнае месца Алега Корбана, які цяпер знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Між тым, адзначае М.Пашкевіч, Алег Корбан ужо некалькі месяцаў не з’яўляўся супрацоўнікам офіса і, адпаведна, працоўнага месца ў ім не меў. Сябры АГП збіраюцца падаваць скаргу на дзеянні КДБ. Падзяліцца навіной:
СМ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Толькі што скончыўся ператрус на офісе Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Як паведаміў «НН» сябра партыі Міхась Пашкевіч, тры супрацоўнікі КДБ пад...
|
|