Вобшук у кватэры даверанай асобы Міхалевіча. 21.by

Вобшук у кватэры даверанай асобы Міхалевіча

28.12.2010 00:00 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Cупрацоўнікі КДБ 27 снежня прыйшлі з вобшукам у кватэру бацькоў Аляксандра Лукашэвіча, даверанай асобы экс-кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча. Ордэр выпісаны 27.12.2010. Кэдэбэшнікі прыйшлі у 19.30 і заставаліся ў кватэры гадзіну. Кіраваў вобшукам падпалкоўнік КДБ Асташонак Віктар Васільевіч. Былі канфіскаваны ўсе носьбіты інфармацыі: жорсткія дыскі, папяровыя нататнікі, кампакт-дыскі. Бацькам Алеся распавядалі, што сын займаецца "подрывной деятельностью", распытвалі пра жонку Алеся, пра маёмасць у Варшаве. Пакінулі выклік на допыт на заўтра да следчага КДБ А. В. Волкава (ён жа з"яўляецца следчым у Міхалевіча).

Алесь Лукашэвіч навучаецца ў Польшчы і зараз знаходзіцца ў Варшаве.

Падзяліцца навіной: 
НШ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Cупрацоўнікі КДБ 27 снежня прыйшлі з вобшукам у кватэру бацькоў Аляксандра Лукашэвіча, даверанай асобы экс-кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча. Ордэр выпісаны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика