Хлусня АНТ: газеце «Фігаро» прыпісалі словы, якіх тая не публікавала. 21.by

Хлусня АНТ: газеце «Фігаро» прыпісалі словы, якіх тая не публікавала

28.12.2010 00:00 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Лукашэнкаўская прапаганда імкнецца надаць вынікам выбараў законнасці. Для гэтай мэты прыдаюцца любыя сродкі. Нават адкрытая мана.

Гэтак, агенцтва БелТА з апломбам сцвярджала, што «Лукашэнку павіншавалі кіраўнікі соцень дзяржаваў» у дзень, калі на справе прыйшлі толькі тэлеграмы ад Чавэса, Ахмадзінеджада і яшчэ некалькіх дыктатараў.

А тэлеканал АНТ вырашыў прыкрыцца аўтарытатам французскай газеты Le Figaro. Ён падае карцінку інтэрнэт-старонкі з артыкулам «Фігаро» пра выбары ў Беларусі і прыводзіць «цытату»: «Действующий Президент Беларуси с огромным преимуществом одержал победу, приблизившись к европейскому рекорду политического долгожительства. Харизматичный Лукашенко нравится народу», констатирует популярная газета».

Заходзім на сайт «Фігаро». І што ж? Нічога падобнага.

Газета суха паведамляе пра афіцыйны вынік выбараў. Піша пра скаргу Кастусёва на фальсіфікацыю вынікаў выбараў. І амаль палову матэрыялу аддае рэпрэсіям у Беларусі і негатыўнай рэакцыі ЕС і ЗША на іх.

«Пяць кандыдатаў застаюцца ў зняволенні», — паведамляе «Фігаро».

Падзяліцца навіной: 
Мікола Бугай

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лукашэнкаўская прапаганда імкнецца надаць вынікам выбараў законнасці. Для гэтай мэты прыдаюцца любыя сродкі. Нават адкрытая мана.Гэтак, агенцтва БелТА з апломбам...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика