Амаль Br2,5 трлн на будаўніцтва больш як 300 аб'ектаў прадугледжана дзяржаўнай інвестпраграмай Беларусі на 2011 год
28.12.2010
—
Новости Политики
|
Адпаведны ўказ № 660 "Аб зацвярджэнні Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы на 2011 год" 20 снежня падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара. Праграмай прадугледжана Br2480,5 млрд на будаўніцтва 313 аб'ектаў. У 2011 годзе плануецца выкарыстоўваць сродкі рэзервовага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на будаўніцтва вучэбна-трэніровачнага цэнтра фрыстайла са спартыўна-аздараўленчым комплексам у Мінску і рэканструкцыю з частковай рэстаўрацыяй будынка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы. Сродкі дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду нацыянальнага развіцця будуць выкарыстаны на будаўніцтва (рэканструкцыю) аб'ектаў комплексу будынкаў і збудаванняў кінастудыі "Беларусьфільм", комплексу "Студэнцкая вёска", установы "Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы", будынка ДУ "Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр неўралогіі і нейрахірургіі" з прыбудовай аперацыйнага модуля, другой кальцавой аўтамабільнай дарогі вакол Мінска. Рэалізацыя праграмы дасць магчымасць у 2011 годзе забяспечыць увод у эксплуатацыю бібліятэкі Віцебскага медыцынскага ўніверсітэта, корпуса факультэта міжнародных адносін БДУ, студэнцкіх інтэрнатаў комплексу "Студэнцкая вёска", трэцяй чаргі корпуса механізацыі БАТУ, другой чаргі Палаца тэніса ў Мінску, інтэрната Рэспубліканскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву, Духоўна-адукацыйнага цэнтра Беларускай праваслаўнай царквы, інтэрнаты для маладых вучоных і аспірантаў РУП "Інстытут пладаводства" НАН Беларусі, школы на 1 тыс. 240 навучэнцаў у Полацку. Плануецца таксама завяршыць рэканструкцыю чацвёртай і пятай чэргаў РНПЦ "Маці і дзіця", другога пускавога комплексу Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж", будынка пад размяшчэнне Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі ў Мінску, збудаванняў Дняпроўска-Бугскага канала, медыка-адміністрацыйнага корпуса дзяржаўнай установы "Рэспубліканскі інтэрнат ветэранаў вайны і працы", першай чаргі рэстаўрацыі Косаўскага палацава-паркавага ансамбля, другога і трэцяга пускавога комплексаў чацвёртай чаргі рэканструкцыі аб'ектаў Цэнтральнага батанічнага саду Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адпаведны ўказ № 660 "Аб зацвярджэнні Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы на 2011 год" 20 снежня падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА...
|
|