Аляксандр Лукашэнка: "Урад павінен стаць калегіяльным органам". 21.by

Аляксандр Лукашэнка: "Урад павінен стаць калегіяльным органам"

29.12.2010 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паводле слоў прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, урад павінен быць сфарміраваны да новага года, каб ужо з 1 студзеня пачаць работу ў новым складзе. Звяртаючыся да назначанага кіраўніцтва Савета Міністраў, Аляксандр Лукашэнка адзначыў: "Урад павінен стаць калегіяльным органам. Ураду не трэба вісець над міністрамі і іх "дзяўбці". Трэба пераносіць усю адказнасць на міністраў, на кіраўнікоў прадпрыемстваў, губернатараў, аж да старшыні райвыканкама. Урад павінен займацца сваімі пытаннямі. Міхаіл Уладзіміравіч Мясніковіч якраз вельмі гібкі ў гэтым дачыненні чалавек, і ён зможа арганізаваць работу ўрада калегіяльна".

Прэзідэнт Беларусі таксама адзначыў, што ў Міхаіла Мясніковіча назапашаны вялікі вопыт работы на розных кіруючых пасадах. Акрамя таго, адным з галоўных прыярытэтаў наступнай пяцігодкі вызначана інавацыйнае развіццё, а новы прэм'ер-міністр актыўна займаўся гэтай тэмай на папярэднім месцы работы.

Назначаючы Аляксандра Якабсона і Леаніда Анфімава, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што КДК павінен не толькі выконваць функцыю кантролю, але таксама займацца папярэджаннем і прафілактыкай правапарушэнняў. "Я хачу ў Камітэце дзяржаўнага кантролю бачыць тое, што вы, Аляксандр Серафімавіч, заўсёды гаварылі: там не павінны душыць, там не павінны ціснуць, там павінен быць чалавек масціты, знізу, які, можа, не толькі з пункту гледжання кантралёра (усё роўна кантраляваць трэба будзе — гэта ваша галоўная задача), а з пункту гледжання жыцця і вытворчасці зыходзіў, працуючы ў гэтай сістэме". Для выпрацоўкі і прыняцця рашэнняў у рабоце КДК будуць выкарыстоўвацца шматлікія звароты і скаргі грамадзян, сабраныя ў перадвыбарны перыяд.

На прадаўжэнне актыўнай работы з грамадзянамі, асабістыя сустрэчы з людзьмі ў працоўных калектывах Аляксандр Лукашэнка зарыентаваў і кіраўніцтва Адміністрацыі Прэзідэнта.

Назначаючы Генадзя Давыдзьку, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Белтэлерадыёкампаніі за апошнія гады многае зроблена, але ёсць неабходнасць у абнаўленні. У бліжэйшы час змяненні закрануць і работу іншых дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі.

У цэлым у Беларусі ў сістэме органаў дзяржаўнай улады адбываецца абнаўленне па ўсіх напрамках. Пры гэтым стаўка робіцца не толькі на маладыя кадры, але і на вопытных прафесіяналаў. Аднак тым, хто вызваляецца ад займаемых пасад, таксама будзе прапанавана работа і магчымасць рэалізаваць сябе на карысць краіны ў новай якасці.

Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і БЕЛТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле слоў прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, урад павінен быць сфарміраваны да новага года, каб ужо з 1 студзеня пачаць работу ў новым складзе....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика