Куба рада, што яна цяпер не адна такая. 21.by

Куба рада, што яна цяпер не адна такая

31.12.2010 00:02 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Куба безагаворачна падтрымлівае выбар, зроблены беларускім народам 19 снежня. Аб гэтым сёння заявіў журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кубы ў Беларусі Альфрэда Ньевес Партуонда, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Каментуючы ацэнку праведзеных выбараў з боку місіі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ (выбары не былі прызнаныя свабоднымі і дэмакратычнымі), дыпламат сказаў, што арганізацыям Еўропы трэба даваць больш аб"ектыўныя ацэнкі, якія адлюстроўвалі б меркаванне еўрапейскіх народаў, а не ўлад ЗША.

Пасол таксама дадаў, што народы Кубы і Беларусі падобныя: яны імкнуцца да міру і выступаюць за суверэнітэт, людзі хочуць актыўна працаваць і развіваць грамадства.

Варта адзначыць, што пасля спынення савецкіх датацый Куба з адной з самых багатых краін Амерыкі імкліва ператварылся ў адну з найбяднейшых. Цяпер кубінская эканоміка трымаецца на льготных пастаўках нафты з Венесуэлы.

Падзяліцца навіной: 
МБ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Куба безагаворачна падтрымлівае выбар, зроблены беларускім народам 19 снежня. Аб гэтым сёння заявіў журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кубы ў Беларусі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика