МЗС перажывае за сваіх еўрапейскіх партнёраў
05.01.2011 00:00
—
Новости Политики
|
«Мы канстатуем, што частка нашых еўрапейскіх партнёраў маюць скажоныя ўяўленні аб рэальнай палітычнай і сацыяльнай сітуацыі ў Беларусі» — такую заяву зрабіў 4 студзеня Паводле слоў Савіных, гэта падштурхоўвае іх да прыняцця рашэнняў, якія «будуць наносіць урон нармальнаму ўзаемадзеянню і тым каштоўнасцям, прыхільнасць да якіх яны самі дэкларуюць». «Гэта контрпрадуктыўная пазіцыя, якая ўжо даказала сваю бесперспектыўнасць у мінулае дзесяцігоддзе, — падкрэсліў Савіных. — Са свайго боку мы заяўляем аб неабходнасці цвярозай ацэнкі сітуацыі і працягу канструктыўнага дыялогу на ўсіх узроўнях. Толькі тады падыход адпавядае інтарэсам адзінай Еўропы і ўмацаванню агульнаеўрапейскіх каштоўнасцяў». Раней у інтэрв’ю бельгійскаму выданню EUObserver міністр замежных спраў Швецыі Карл Більт заявіў, што Аляксандру Лукашэнку і дзясяткам афіцыйных асоб, адказных за рэпрэсіі пасля выбараў, будзе забаронены ўезд у краіны Еўрасаюза. Апрача таго, паводле звестак нямецкай газеты Suddeutsche Zeitung, афіцыйны Берлін таксама заклікаў ЕС вярнуцца да палітыкі санкцый у дачыненні да Беларусі. Місія БДІПЧ АБСЕ прызнала, што прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, якія прайшлі 19 снежня, не адпавядаюць дэмакратычным стандартам. Жорсткі разгон акцыі апазіцыі вечарам 19 снежня ў Мінску быў рашуча асуджаны краінамі Захаду і міжнароднымі арганізацыямі. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Савіных: «Канстатуем, што частка нашых еўрапейскіх партнёраў маюць скажоныя ўяўленні аб рэальнай палітычнай і сацыяльнай сітуацыі ў Беларусі». |
|