Баразенка, затрыманы з транспарантам «Дзе мама Колі?», выпушчаны. 21.by

Баразенка, затрыманы з транспарантам «Дзе мама Колі?», выпушчаны

05.01.2011 00:00 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Супрацоўнікі КДБ правялі ператрус у журналіста «Белсата» Алеся Баразенкі. Іх раз"юшыла жартаўлівая расцяжка.

У кватэры журналіста незалежнага тэлеканала «Белсат» прайшоў ператрус. Як паведаміў «Нашай Ніве» прадстаўнік тэлеканала Міхась Янчук, супрацоўнікі КДБ з’явіліся да Алеся Баразенкі, а 6-й раніцы. Вобшук ішоў да 7.30. Быў канфіскаваны асабісты ноўтбук журналіста, а таксама транспарант «Дзе мама Колі?»

Момант вымання транспаранта кадэбісты знялі на відэа.

Баразенку забралі на допыт у следчы камітэт МУС (вул. Сапёраў, 7). Дамоў ён з яго не прыехаў. Даслаў смс-паведамленне: «Мяне бяруць, патрэбны адвакат».

Пасля допыту Алеся Баразенку адпусцілі. З яго ўзялі падпіску аб неразгалошванні. Адваката на допыт так і не дапусцілі. Аргументавалі гэта тым, што Баразенка праходзіць як сведка, таму адвакат нібыта не патрэбны.

У журналіста канфіскаваныя ўсе носьбіты інфармацыі, у тым ліку ноўтбук. У хаце застаўся гармідар.

Падзяліцца навіной: 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнікі КДБ правялі ператрус у журналіста «Белсата» Алеся Баразенкі. Іх раз'юшыла жартаўлівая расцяжка.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика