Ператрус у Змітра Вінаградава ў Мядзеле. 21.by

Ператрус у Змітра Вінаградава ў Мядзеле

07.01.2011 00:00 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

6 студзеня адбыўся ператрус у прадпрымальніка, грамадскага актывіста Змітра Вінаградава ў Мядзелі.

Ператрус адбываўся ў другой палове дня і працягваўся каля гадзіны. Яго праводзілі ўпаўнаважаны Мядзельскага аддзела КДБ Сяргей Маліноўскі і трое міліцыянтаў — старшы лейтэнант Пятро Вайцюлян, маёр Аляксандр Кабяк і лейтэнант Дзяніс Лук’янец.

«Абышлі ўсе пакоі, пераглядзелі ўсе рэчы. Забралі сістэмны блок, ноўтбук і дзве флэшкі», — кажа сп. Вінаградаў.

Начальнік мясцовага аддзела КДБ вусна паабяцаў, што верне кампутары праз тыдзень. Найбольш Змітра Вінаградава непакоіць тое, што праз канфіскацыю аргтэхнікі часова будзе паралізаваны яго бізнэс.

Падзяліцца навіной: 
Кастусь Шыталь, westki.info

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
6 студзеня адбыўся ператрус у прадпрымальніка, грамадскага актывіста Змітра Вінаградава ў Мядзелі.Ператрус адбываўся ў другой палове дня і працягваўся каля...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика