АБСЕ заклікае Мінск спыніць нападкі на журналістаў
07.01.2011 00:00
—
Новости Политики
|
Спецпрадстаўнік Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) па пытаннях свабоды СМІ Дунья Міятавіч настойліва заклікала ўлады Беларусі спыніць нападкі на незалежныя сродкі масавай інфармацыі і неадкладна вызваліць усіх арыштаваных журналістаў. «Я глыбока занепакоеная беспрэцэдэнтнай хваляй гвалту, запалохванняў, арыштаў і пераследу журналістаў, якая пачалася пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010», — падкрэсліваецца ў адрасаваным міністру замежных справаў Беларусі Сяргею Мартынаву лісце Міятавіч, вытрымкі з якога былі апублікаваныя на афіцыйным Дунья Міятавіч нагадала, што ў Беларусі па абвінавачанні ў арганізацыі масавых беспарадкаў і ўдзеле ў іх былі арыштаваныя, у прыватнасці, карэспандэнт расійскай «Новой газеты» Ірына Халіп і рэдактар Акрамя таго, у Беларусі адбыліся ператрусы памяшканняў газеты «Наша Ніва», радыёстанцыі «Еўрапейскае радыё для Беларусі», тэлеканала «Белсат» і кватэры шэрагу журналістаў, якія працуюць на незалежныя СМІ. У гэтых журналістаў былі канфіскаваныя персанальныя кампутары і іншая тэхніка. Спецпрадстаўнік АБСЕ запатрабавала ад кіраўніцтва Беларусі спыніць «варожыя дзеянні супраць незалежных СМІ», і неадкладна вызваліць Ірыну Халіп і Наталлю Радзіну. Дунья Міятавіч таксама выказала гатоўнасць прыехаць у Мінск, каб прапанаваць беларускім уладам падтрымку ў выкананні абавязальніцтваў па забяспечанні свабоды СМІ, прынятых у межах АБСЕ. Падзяліцца навіной:
Салідарнасць Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спецпрадстаўнік Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) па пытаннях свабоды СМІ Дунья Міятавіч настойліва заклікала ўлады Беларусі спыніць... |
|