У Гомельскай вобласці не было ініцыятыўнай групы кандыдата Лукашэнкі. 21.by

У Гомельскай вобласці не было ініцыятыўнай групы кандыдата Лукашэнкі

07.01.2011 00:00 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Яшчэ ў час правядзення агітацыйнай кампаніі, на пачатку снежня 2010 года, гомельскі правабааронца Анатоль Паплаўны «злавіў за руку» актывістаў БРСМ, якія распаўсюджвалі агітацыйныя матэрыялы ў падтрымку Аляксандра Лукашэнка без выходных дадзеных.

З гэтай нагоды праваабаронца даслаў скаргу ў ЦВК на парушэнне выбарчага заканадаўства, і папрасіў правесці праверку, па выніках якой вынесці папярэджанне ініцыятыўнай групе Аляксандра Лукашэнкі.

Дадзеную скаргу ЦВК накіравала ў Гомельскую абласную камісію, адкуль Паплаўны і атрымаў адказ. Хоць дакумент прыйшоў яшчэ ў снежні, але ён можа быць цікавым і сёння. Вось што адказала абласная камісія па выбарах прэзідэнта на скаргу праваабаронцы: «У вашай скарзе не ўказаны звесткі аб асобах, якія, па Вашаму меркаванню, распаўсюджваюць у Чыгуначным раёне Гомеля перадвыбарчую праграму кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнка. Таксама адсутнічаюць доказы таго, што маладыя людзі з’яўляюцца членамі (актывістамі) БРСМ. Такім чынам, папярэдзіць каго-небудзь, няведама каго, аб адказнасці, немагчыма». І галоўнае:

«Варта таксама адзначыць, што ў Гомельскай вобласці няма ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнка».

Адказ падпісаны намеснікам старшыні абласной камісіі Аляксандрам Усавым.

Аказваецца, у Гомельскай вобласці, дзе ў падтрымку дзейнічаючага кіраўніка дзяржавы, па дадзеных ЦВК, сабрана больш за 160 тысяч подпісаў, ініцыятыўнай групы яго не было? Хто ж тады подпісы збіраў і пікеты праводзіў у падтрымку Лукашэнка?

Падзяліцца навіной: 
spring96.org

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яшчэ ў час правядзення агітацыйнай кампаніі, на пачатку снежня 2010 года, гомельскі правабааронца Анатоль Паплаўны «злавіў за руку» актывістаў БРСМ, якія...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика