Польшча папрасіла ЗША дапамагчы грашыма беларускім дысідэнтам. 21.by

Польшча папрасіла ЗША дапамагчы грашыма беларускім дысідэнтам

07.01.2011 00:00 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Польшча звярнулася да ЗША з просьбай аб прадстаўленні фінансавай падтрымкі беларускім дысідэнтам. Польскі пасол у ЗША Роберт Купіцкі параўнаў дзеянні дэмакратычных актывістаў у Беларусі з рухам «Салідарнасць» у Польшчы, які існаваў за часамі камунізму.

Ён удакладніў, што запрашае ЗША ў ліку іншых краін на донарскую канферэнцыю па падтрымцы руху супраць Аляксандра Лукашэнкі, якая адбудзецца ў пачатку лютага ў Варшаве.

У сваю чаргу ЗША абяцаюць дадатковыя санкцыі ў дачыненні да Мінску.

Упершыню візавыя санкцыі былі ўведзеныя ў 2004 годзе ў дачыненні да чатырох беларускіх чыноўнікаў, да 2006 года ў спіс увайшоў ужо 41 чалавек.

У кастрычніку 2008 кіраўнікі МЗС краін ЕС упершыню прыпынілі на паўгода дзеянне санкцый для 36 чыноўнікаў. З тых часоў Еўрасаюз некалькі разоў прымаў рашэнне аб падаўжэнні санкцый і адначасова аб мараторыі на іх прымяненне. Пры гэтым на пецярых чалавек дзеянне мараторыя не распаўсюджвалася.

Падзяліцца навіной: 
РБК

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Польшча звярнулася да ЗША з просьбай аб прадстаўленні фінансавай падтрымкі беларускім дысідэнтам. Польскі пасол у ЗША Роберт Купіцкі параўнаў дзеянні...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика