Аляксандр Лукашэнка запаліў калядную свечку ў Храме-помніку ў гонар Усіх Святых. 21.by

Аляксандр Лукашэнка запаліў калядную свечку ў Храме-помніку ў гонар Усіх Святых

11.01.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 7 студзеня запаліў калядную свечку ў Храме-помніку ў гонар Усіх Святых у Мінску.

Кіраўнік дзяржавы наведаў ніжні прыдзел храма-помніка ў гонар Іаана Хрысціцеля, які быў асвячоны ў снежні 2010 года, дзе разам з Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі Філарэтам запаліў калядную свечку. Аляксандр Лукашэнка таксама агледзеў інтэр'ер прыдзела, яго алтарную частку.

Прэзідэнт паслухаў песнапенні ў выкананні хору Усіхсвяцкага прыхода і паразмаўляў з яго ўдзельнікамі.

Прэзідэнт падзякаваў Мітрапаліту Філарэту і ўсім свяшчэннаслужыцелям Беларусі за тытанічную работу па захаванні і адраджэнні духоўнай спадчыны. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што яму вельмі падабаецца гэты храм, паколькі ён любіць кампактныя невялікія храмы, дзе ўтульна і можна пабыць аднаму і з Госпадам Богам. У сваю чаргу Мітрапаліт Філарэт благаславіў Аляксандра Лукашэнку на паспяховае прэзідэнцкае служэнне беларускаму народу.

Кіраўнік беларускай дзяржавы і Мітрапаліт Філарэт таксама абмяняліся падарункамі. Аляксандр Лукашэнка перадаў у дар Беларускай праваслаўнай царкве так званае напрастольнае Евангелле. Гэта кніга выдадзена спецыяльна для выкарыстання ў богаслужэбных мэтах. Евангелле выкарыстоўваецца ў час літургіі для чытання свяшчэннаслужыцелем. Кніга надрукавана ў выдавецтве Украінскай праваслаўнай царквы. Пазалочаная аправа выраблена на прадпрыемстве "Софрына" Маскоўскай патрыярхіі.

Мітрапаліт Філарэт падарыў Аляксандру Лукашэнку абраз Іаана Прадцечы.

Потым Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з ходам будаўніцтва і аддзелачных работ храма-помніка. На гэтым унікальным аб'екце многія будаўнічыя тэхналогіі і прыёмы выкарыстоўваліся ўпершыню. Храм-помнік стаў своеасаблівай эксперыментальнай пляцоўкай для ўкаранення новых будаўнічых ДАСТаў. Аляксандр Лукашэнка адзначыў высокую якасць работ і падкрэсліў, што для будаўнікоў гэта ўзор таго, як трэба правільна, разумна і эканомна будаваць.

Аляксандр Лукашэнка наведаў адміністрацыйны будынак храма-помніка, дзе азнаёміўся з арганізацыяй работы ў ім. Потым кіраўнік беларускай дзяржавы і Мітрапаліт Філарэт прадоўжылі размову за чаяпіццем.

Комплекс храма-помніка будуецца пры значнай фінансавай падтрымцы дзяржавы. Ён павінен стаць агульнанацыянальным мемарыялам, у якім натуральна пераплятаюцца царкоўныя традыцыі, гістарычнае мінулае і сучаснае краіны. Храм-помнік мае форму шатра, увянчанага крыжом. Шацёр сімвалізуе Божую Маці і Хрыста на чале Царквы. Злева ад шатра знаходзяцца два бакавыя прыдзелы храма-помніка — ніжні і верхні.

Усе сцены ніжняга прыдзела ў гонар Іаана Хрысціцеля распісаны сцэнамі, што расказваюць пра падзеі з зямнога жыцця святога. Роспісы і абразы, размешчаныя ў прыдзеле, выкананы мастакамі расійскай майстэрні "Палехскі Іканастас". Намаляваныя на сценах фігуры крыху меншыя за чалавечы рост, што стварае адчуванне расшыранай прасторы, некаторай аддаленасці адлюстраванага сюжэта. У гэтай жа майстэрні выраблены іканастас, элементы алтара і рэчаў: бажніц, прастола, трона, вынасных крыжа і харугваў і іншыя. Для іканастаса прыдзела ў гонар Іаана Хрысціцеля выкарыстаны каштоўныя пароды чырвонага дрэва, а таксама сусальнае золата для частковай пазалоты разьбы і царскіх дзвярэй.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 7 студзеня запаліў калядную свечку ў Храме-помніку ў гонар Усіх Святых у Мінску. Кіраўнік дзяржавы наведаў ніжні прыдзел...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика