Узнагароджаны Ордэнамі і медалямі. 21.by

Узнагароджаны Ордэнамі і медалямі

11.01.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 7 аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі, у адпаведнасці з якім 65 чалавек удастоены ордэнаў і медалёў.

Ордэнам Айчыны ІІІ ступені ўзнагароджаны дырэктар ААТ "Шані-аграпрадукт" Пружанскага раёна Васіль Сарока, ордэнам "За службу Радзіме" ІІІ ступені — падпалкоўнік Юрый Мацюкевіч.

Ордэна Пашаны ўдастоены машыніст экскаватара Пружанскага прадпрыемства меліярацыйных сістэм Сцяпан Адамчук, аператар машыннага даення птушкафабрыкі "Дружба" Баранавіцкага раёна Ірына Жывула.

У ліку ўзнагароджаных медалём "За працоўныя заслугі" — трактарыст-машыніст сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва "Дарапеевічы" Маларыцкага раёна Сяргей Бойка, загадчык аддзялення рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі для хворых хірургічнага профілю Гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Мінска Аляксандр Карпук.

Ганаровае званне "Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь" прысвоена дырэктару Інстытута глебазнаўства і аграхіміі Віталю Лапу.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 7 аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі, у адпаведнасці з якім 65 чалавек удастоены...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика