«Борисовские новости» надрукаваліся, хоць тэхніку і канфіскавалі
13.01.2011 00:00
—
Новости Политики
|
Рэдакцыя часткова аднавіла камплект аргтэхнікі і спадзяецца, што наступны нумар выйдзе своечасова. Відэа «Нумар выйшаў са спазненнем на 6 гадзін, але мы яго здолелі надрукаваць», – расказаў «Нашай Ніве» галоўны рэдактар незалежнай рэгіянальнай газеты «Борисовские новости» Анатоль Букас. Такім чынам, газета выйшла, нягледзячы на тое, што 10 студзеня ў часе ператрусу супрацоўнікі міліцыі вынеслі з рэдакцыі ўсю аргтэхніку – ад камп’ютараў, да факса. Рэдактар «БН» патлумачыў, што адшукаў для працы рэдакцыі 6 камп’ютараў, і выказаў спадзяванне, што наступны нумар выйдзе своечасова». Ператрус у рэдакцыі незалежнага барысаўскага выдання, а таксама ў кватэры яго рэдактара адбываўся з санкцыі Упраўлення КДБ па Мінскай вобласці. Нагода – следчыя дзеянні ў рамках крымінальнай справы па факце падзей 19 снежня ў Мінску. Мэта ператрусу – выяўленне «прыладаў злачынства». У выніку дасягнення гэтай мэты візіцёры фактычна паставілі пад пагрозу выхад незалежнай газеты. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэдакцыя часткова аднавіла камплект аргтэхнікі і спадзяецца, што наступны нумар выйдзе своечасова.
|
|