У Беларусі новы сябар — Саюз М’янма. 21.by

У Беларусі новы сябар — Саюз М’янма

14.01.2011 00:00 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

13–14 студзеня ў Мінску з візітам знаходзіцца намкіраўніка знешнепалітычнага ведамства Саюза М’янма Маунг М’інт. Сёння ён падпісаў мемарандум аб паразуменні і правядзенні двухбаковых кансультацый паміж МЗС Рэспублікі Беларусь і Саюза М’янма.

Гэты візіт з’яўляецца адказам на візіт у М’янму летась у ліпені беларускай дэлегацыі дзелавых колаў на чале з намеснікам міністра замежных справаў Беларусі Сяргеем Алейнікам, паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на БЕЛТА.

Эканамічныя сувязі краіны плануюць развіваць: за 11 месяцаў 2010 года аб’ём гандлю склаў 1,4 млн. У тым ліку экспарт з Беларусі — больш за $1,3 млн (шыны, ізаляваныя правады, драты, гідразін, імпарт з М’янмы — $27,2 тыс. (адзенне, сушаная гародніна).

Больш перспектыўнымі бачацца палітычныя кантакты. З 1997 года М’янма кіруецца ваенным Дзяржаўным саветам міру і развіцця.

Ваенная хунта, што знаходзіцца ва ўладзе, пастаянна крытыкуецца міжнароднай супольнасцю за антыдэмакратычны характар. У краіне налічваецца больш за 2 тысячы палітвязняў. Дарэчы, паводле новай канстытуцыі, якая была прынятая ў красавіку 2008 года, М’янма — «дысцыплінаваная, квітнеючая дэмакратыя». Згодна з гэтай канстытуцыяй, чвэрць дэпутацкіх месяцаў у парламенце зарэзервавана за ваеннымі.

Падзяліцца навіной: 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
13–14 студзеня ў Мінску з візітам знаходзіцца намкіраўніка знешнепалітычнага ведамства Саюза М’янма Маунг М’інт. Сёння ён падпісаў мемарандум...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика