Жанна Літвіна і Марына Коктыш сёння таксама пабывалі ў КДБ
14.01.2011 00:00
—
Новости Политики
|
І старшыня ГА «БАЖ», і намесніца галоўнага рэдактара «Народнай волі» праходзяць сведкамі па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Мінску 19–20 снежня. Допыт Марыны Коктыш доўжыўся з 12.00 да 14.30, Жанны Літвіной — з 14.45 да 16.50. І з Коктыш, і з Літвіной узялі падпіску пра неразгалошванне. Нагадаем, што 12 студзеня на допыт у КДБ хадзіў намеснік старшыні ГА «БАЖ» Андрэй Бастунец. Яго таксама дапытвалі як сведку па той жа справе на працягу 3 гадзін. На 14 студзеня на размову выклікаюць яшчэ адну намесніцу старшыні аганізацыі — Аліну Суравец. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
І старшыня ГА «БАЖ», і намесніца галоўнага рэдактара «Народнай волі» праходзяць сведкамі па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Мінску 19–20 снежня.Допыт... |
|