У амбасадах Польшчы і Германіі не каментуюць абвінавачанні «СБ»
15.01.2011 00:00
—
Новости Политики
|
У пасольствах Германіі і Польшчы пакуль не каментуюць артыкул у газеце «Советская Белоруссия», у якім нямецкія і польскія спецслужбы абвінавачваюцца ў дачыненні да падзей 19 снежня ў Мінску. «Ніякага каментара не будзе», — паведамілі БелаПАН у У польскай дыпмісіі пакуль устрымліваюцца ад каментараў да правядзення кансультацый з Варшавай. 14 студзеня газета «Советская Белоруссия» апублікавала артыкул «За кулісамі адной змовы», у якім размясціла перададзеныя па ўказанні Аляксандра Лукашэнкі «некаторыя рассакрэчаныя дакументы пра падзеі 19 снежня». «Няма ніякіх сумненняў, што да падзей 19 снежня прыклалі руку перш за ўсё спецслужбы Польшчы і Германіі, якія спланавалі і арганізавана аформілі ГК ГП (грамадзянская кампанія „Гавары праўду!“, якую ўзначальваў «Палігонам для арганізацыйнага фарміравання сілы, здольнай змяніць у Беларусі законную ўладу, стала Польшча. Там былі наладжаны спецыяльныя і трэніровачныя лагеры для „актывістаў“, там рыхтаваўся будучы правячы клас, там узгадняліся асноўныя знешнепалітычныя рашэнні з прыцягненнем дыпламатычнага корпусу. Усё гэта выклікае шкадаванне, хаця б таму, што народ братэрскай Польшчы мае цесныя сувязі з беларускім народам. Шкада, што гэтага не хочуць разумець некаторыя палітыканы», — падкрэсліваецца ў публікацыі. Згодна з артыкулам, спонсарамі ГК ГП «з’яўляліся прадстаўнікі дзяржаўнай структуры Рэспублікі Польшча (МЗС Польшчы)». Падзяліцца навіной:
БелаПАН Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нямецкай амбасадзе гавораць, што каментароў увогуле не будзе, а ў польскай зараз кансультуюцца са сваім МУС. |
|