Лёнінг: Вызваленне палітвязняў і новыя выбары — тады не будзе санкцый
16.01.2011 00:00
—
Новости Политики
|
Вызваленне палітычных зняволеных і зняцце з іх абвінавачанняў — першараднае патрабаванне Еўрасаюза, заявіў упаўнаважаны ўрада Германіі па правах чалавека Маркус Лёнінг 15 студзеня на «Гэта не нейкія ўмовы, пры выкананні якіх рэжым атрымаў бы Як паведаміў Лёнінг, Германія выступае не толькі за вяртанне ранейшых санкцый у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў, але і за пашырэнне кола асобаў, якім будзе забаронены ўезд у Еўропу з прычыны іх дачынення да рэпрэсій. У той жа час, падкрэсліў прадстаўнік урада Германіі, Еўрасаюз будзе працаваць над тым, каб беларускія грамадзяне не неслі страт ад дзеянняў улад. У прыватнасці, растлумачыў ён, гаворка ідзе аб магчымым спрашчэнні працэдуры выдачы віз беларусам і прадастаўленні адлічаным за ўдзел у дэманстрацыі з ВНУ студэнтам магчымасці прадоўжыць вучобу ў Еўропе. Маркус Лёнінг падчас свайго візіту ў Мінск 14–15 студзеня сустрэўся з прадстаўнікамі МЗС, грамадзянскай супольнасці і сем’ямі затрыманых апазіцыянераў. «Я атрымаў уяўленне аб тым, што адбываецца ў Беларусі. Тое, што пачуў, перасягае мае самыя страшныя ўяўленні. Усё гэта нагадвае самыя змрочныя савецкія часы, калі ўрываліся па начах, забіралі людзей прама з пасцелі, а сваякі потым не маглі высветліць, што адбываецца з іх блізкімі», — сказаў упаўнаважаны па правах чалавека ўрада ФРГ. Як лічыць Лёнінг, неабходнасць увядзення санкцый адпала б у тым выпадку, калі б былі вызвалены ўсе затрыманыя і паўторна праведзены новыя, сумленныя і адкрытыя, выбары. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вызваленне палітычных зняволеных і зняцце з іх абвінавачанняў — першараднае патрабаванне Еўрасаюза, заявіў упаўнаважаны ўрада Германіі па правах... |
|