Калектыву Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
29.01.2011
—
Новости Политики
|
.Дарагія сябры! Сардэчна віншую вас з 20-годдзем з дня заснавання Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларуь. Вашай ВНУ належыць вядучая роля ў рэалізацыі кадравай палітыкі краіны. У яе сценах фарміруецца кіраўніцкая эліта дзяржавы, ад прафесіяналізму і творчай энергіі якой залежаць дынаміка развіцця Беларусі і рост дабрабыту яе грамадзян. Сёння перад Акадэміяй кіравання стаяць найважнейшыя задачы навучання кіруючых кадраў новай фармацыі, сапраўдных лідараў і топ-менеджараў, здольных узначаліць маштабную працу па вывадзе нашай дзяржавы на перадавыя пазіцыі ў свеце. Перакананы, што вы паспяхова справіцеся з іх вырашэннем, будзеце плённа працаваць, дасягаючы новых вяршынь у падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў, шчыра адданых краіне і справе. Жадаю ўсім супрацоўнікам, слухачам і студэнтам Акадэміі кіравання моцнага здароўя, новых здзяйсненняў і яркіх адкрыццяў, шчасця і дабрабыту. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
.Дарагія сябры! Сардэчна віншую вас з 20-годдзем з дня заснавання Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларуь. Вашай ВНУ належыць вядучая роля ў... |
|