Аляксандр Лукашэнка адзначае стратэгічнае значэнне галіны перапрацоўкі сельгаспрадукцыі
04.02.2011
—
Новости Политики
|
На гэта ён звярнуў асаблівую ўвагу ўчора на нарадзе па пытаннях развіцця беларускай малочнай галіны, перадае БЕЛТА. "Перапрацоўка сельгаспрадукцыі не толькі для Беларусі — для любой краіны ў сучасных умовах — набывае стратэгічнае значэнне, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Два мільярды насельніцтва ў свеце галадаюць. Усе бунты, якія адбываюцца сёння ў свеце, у тым ліку ў краінах Паўночнай Афрыкі, пачаліся таму, што не хапала прадуктаў харчавання, а тое, што было, — непад'ёмнае для 75 працэнтаў насельніцтва гэтых дзяржаў". Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што на заранку сваёй прэзідэнцкай дзейнасці "адбіў усялякія спробы прыватызацыі такіх галін, якія забяспечваюць харчовую бяспеку нашай дзяржавы". "Было выразна і адназначна заяўлена: мы самі павінны з гэтым справіцца", — сказаў кіраўнік дзяржавы. Гэта датычылася малака- і мясаперапрацоўкі, мадэрнізацыі прадпрыемстваў па вытворчасці цукру, вытворчасці піва — усяго, што было звязана з прадуктамі харчавання. Гаворачы аб малочнай галіне, Прэзідэнт адзначыў, што, вобразна кажучы, малако для Беларусі не проста тавар, а істотны фактар эканомікі і палітыкі, які аказвае сур'ёзны ўплыў як на забеспячэнне харчовай бяспекі, так і на нарошчванне экспарту. У Беларусі былі прыкладзены намаганні і затрачаны вялікія сродкі для дынамічнага развіцця малочнай галіны, дасягнуты добрыя вынікі. За 5 гадоў вытворчасць малака вырасла амаль на 35 працэнтаў. Забяспечыўшы ўнутраны рынак, больш як 50 працэнтаў малака, якое паступае на перапрацоўку, адправілі на экспарт. У мінулым годзе экспартавана амаль 4 млн тон малочнай прадукцыі. "І попыт на яе на сусветных рынках вельмі высокі. Геаграфія экспарту пашыраецца. У нас сёння ў чарзе стаяць: дайце малочную прадукцыю. Ужо нават пра цэны не пытаюцца", — сказаў кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што ў новым пяцігоддзі задачы стаяць яшчэ больш маштабныя. Да 2015 года неабходна выйсці на ўзровень вытворчасці 10 млн тон малака ў год і падвоіць экспарт малочных прадуктаў. У краіне трэба будзе пабудаваць амаль 900 новых і мадэрнізаваць каля 1,4 тыс. малочнатаварных ферм, павялічыць пагалоўе дойнага статка, пашырыць кармавую базу, прадоўжыць развіццё перапрацоўчай прамысловасці. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь павінна атрымліваць максімальную выгаду за кошт экспарту высакаякаснай малочнай прадукцыі. Для вырашэння гэтых задач спатрэбяцца значныя ўкладанні. Беларусь можа спыніць супрацоўніцтва з кампаніяй "Юнімілк" у выпадку невыканання ёю ўзятых на сябе абавязацельстваў, заявіў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе. "Калі вы ў першым квартале не выканаеце мае даручэнні, вы на рынку Беларусі больш працаваць не будзеце", — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да кіраўніцтва французска-расійскай кампаніі "Данон-Юнімілк". Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што супрацоўніцтва з гэтай кампаніяй невыпадкова разглядаецца на нарадзе. Паводле слоў Прэзідэнта, малочная галіна з'яўляецца смачным кавалкам для інвестараў, і ўсё часцей гэтыя пытанні пераходзяць у палітычную сферу. Аляксандр Лукашэнка выказаў занепакоенасць у сувязі з тым, што супрацоўніцтва з кампаніяй "Юнімілк" абмяжоўваецца толькі перапрацоўкай і экспартам пітнога малака, гэта значыць фактычна вывазам сыравіны. "Мы яе пусцілі на наш малочны рынак, да сыравінных рэсурсаў на самых ільготных умовах. Але я катэгарычна папярэджваў аб недапушчальнасці вывазу з краіны прадукцыі з нізкай дабаўленай вартасцю. Больш таго, кампанія сама абяцала стварыць сучасныя малакаперапрацоўчыя прадпрыемствы і развіваць сваю сыравінную базу. Аднак рэалізацыі гэтых абяцанняў пакуль не відаць", — падкрэсліў Прэзідэнт. "Мяне гэта да глыбіні душы абурае. Вы забылі, што вы працуеце не ў Расіі, а ў Беларусі. І пытанні карупцыі, пытанні дзяльбы, націску, дамоўленасці за рамкамі маіх рашэнняў недапушчальныя", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. "Я ведаю ўсё, нават пра што вы думаеце: як вы дзялілі дывідэнды, колькі атрымлівалі вашы прадстаўнікі ў Беларусі і г.д., нават куды вы гэтыя грошы накіравалі. Я ведаю ўсё", — дадаў ён. "Я вас папярэджваў, што з вас ніхто не возьме ні капейкі, ніхто ад вас не будзе патрабаваць ніякага хабару, але вы працуйце сумленна. Я вызначыў вам напрамак работ", — адзначыў кіраўнік дзяржавы. "Вы вырашылі: Прэзідэнт няхай гаворыць, а мы тут па-свойму зробім. Памыляецеся!" — папярэдзіў Аляксандр Лукашэнка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На гэта ён звярнуў асаблівую ўвагу ўчора на нарадзе па пытаннях развіцця беларускай малочнай галіны, перадае БЕЛТА. "Перапрацоўка сельгаспрадукцыі не толькі... |
|