Міністэрствы інфармацыі і культуры Беларусі маюць намер прапагандаваць друкаваную кнігу
04.02.2011
—
Новости Политики
|
Аб гэтым заявіла першы намеснік міністра інфармацыі Лілія Ананіч на калегіі Міністэрства культуры, прысвечанай выкананню галіновай праграмы па захаванні і развіцці культуры на 2006—2010 гады і задачам сферы культуры на 2011 год, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА. Першы намеснік міністра выказала ўдзячнасць Мінкультуры за тое, што культурная ніва за мінулы год стала больш цікавай, змястоўнай, і адзначыла, што айчынныя сродкі масавай інфармацыі заўсёды дэманструюць усё лепшае, што ёсць у сферы культуры. Пры гэтым Лілія Ананіч са шкадаваннем канстатавала, што ў мінулым годзе ў Беларусі было выдадзена толькі 11 тыс. назваў кніг тыражом 44 млн экзэмпляраў, што на 14-15 працэнтаў менш, чым у 2009 годзе. "Цікавасць грамадства да друкаванай кнігі знізілася, зменшыўся попыт, што прывяло да такіх паказчыкаў", — растлумачыла яна. Міністэрства інфармацыі з дапамогай Міністэрства культуры мае намер прапагандаваць друкаваныя выданні. Так, работа ў падтрымку друкаванай кнігі разгорнецца ўжо на Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы, якая адкрыецца 9 лютага. "Гэта — наш агульны ўклад у развіццё духоўнасці", — падкрэсліла Лілія Ананіч. Міністр культуры Павел Латушка ў сваю чаргу падзякаваў за супрацоўніцтва Міністэрству інфармацыі і нагадаў аб некалькіх праектах, рэалізаваных Мінкультуры сумесна са СМІ. Сярод іх — фестывалі "Славянскі базар у Віцебску" і "Уладзімір Співакоў запрашае", "Вечары ў Мірскім замку". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявіла першы намеснік міністра інфармацыі Лілія Ананіч на калегіі Міністэрства культуры, прысвечанай выкананню галіновай праграмы па захаванні і... |
|