Цэны на прадукты харчавання ў Беларусі ў студзені выраслі на 1,2 працэнта
19.02.2011
—
Новости Политики
|
Цэны на асноўныя прадукты харчавання ў Беларусі ў студзені гэтага года адносна снежня 2010 года ўзраслі на 1,2 працэнта, а адносна студзеня мінулага года — на 14,8 працэнта, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце. Рост цэн на харчтавары даў 1,05 працэнта прыросту зводнага індэкса спажывецкіх цэн. У студзені ў параўнанні са снежнем выраслі цэны на ялавічыну першай катэгорыі, мясныя паўфабрыкаты з ялавічыны, сметанковае масла і алей, маянэз, сыр плаўлены, крупы грэцкія ў сярэднім на 2-2,6 працэнта, крупы прасяныя — на 4,4 працэнта, гарэлку — на 5 працэнтаў, цукар — на 10 працэнтаў. Узраслі цэны на агародніну. Морква падаражэла на 4,9 працэнта, буракі — на 6,6 працэнта, цыбуля рэпчатая — на 7,5 працэнта. Найбольш падаражэлі бульба і свежая капуста — адпаведна на 10,2 працэнта і 12,7 працэнта. Агуркі свежыя павялічыліся ў цане на 7,6 працэнта. Фрукты падаражэлі на 5,1 працэнта, у тым ліку яблыкі — на 6,3 працэнта, бананы — на 5,1 працэнта. А цэны на цытрусавыя знізіліся на 0,8 працэнта. Каўбасныя вырабы і вэнджаніна ўзраслі ў цане адносна снежня на 1,4 працэнта, адносна студзеня 2010 года — на 11,6 працэнта. Рыба і морапрадукты павялічыліся ў цане адпаведна на 0,7 працэнта і 6,2 працэнта. Рыбныя кансервы сталі даражэйшыя на 1,7 працэнта і 9,3 працэнта, малако і малочныя прадукты — на 1,7 працэнта і 16,4 працэнта, сыры — на 2,1 працэнта і 20,1 працэнта. Хлеб і хлебабулачныя вырабы ў студзені гэтага года ў параўнанні са снежнем 2010 года ўзраслі на 1,4 працэнта, адносна студзеня 2010 года — на 4,5 працэнта. Найменш падаражэла пшанічная мука — на 0,4 працэнта і 1,7 працэнта адпаведна. Макаронныя вырабы ўзраслі ў цане ў студзені 2011 года ў параўнанні са снежнем мінулага года на 0,2 працэнта, адносна студзеня 2010 года — на 3,7 працэнта. Алкагольныя напіткі падаражэлі адпаведна на 3,3 працэнта і 13,3 працэнта, чай — на 0,4 працэнта і 8,7 працэнта, кандытарскія вырабы — на 1 працэнт і 17 працэнтаў. Найбольш у параўнанні са студзенем 2010 года падаражэла бульба — на 68,8 працэнта. Алей павялічыўся ў цане на 40,4 працэнта, сметанковае масла — на 36 працэнтаў, фрукты — на 26 працэнтаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цэны на асноўныя прадукты харчавання ў Беларусі ў студзені гэтага года адносна снежня 2010 года ўзраслі на 1,2 працэнта, а адносна студзеня мінулага года — на 14,8...
|
|