Дзяржаўных узнагарод Беларусі ўдастоены 41 чалавек. 21.by

Дзяржаўных узнагарод Беларусі ўдастоены 41 чалавек

24.02.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё будаўнічай галіны, навукі, культуры, адукацыі, аховы здароўя, спорту дзяржаўнымі ўзнагародамі Беларусі адзначаны 41 чалавек. Адпаведны ўказ 21 лютага падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара. Ордэнам Пашаны ўзнагароджаны Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам у перыяд з 2004 па 2010 год Аляксандр Куцалай. Ордэна Францыска Скарыны ўдастоены кіраўнік студыі ваенных мастакоў Цэнтральнага Дома афіцэраў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь Мікалай Апіок і артыстка-вакалістка, вядучы майстар сцэны Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Наталля Гайда. Медалём Францыска Скарыны ўзнагароджаны 8 чалавек, у тым ліку генеральны дырэктар Беларускай дзяржаўнай філармоніі Аляксандр Гарбар і дэкан архітэктурнага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Армен Сардараў. Ганаровае званне "Народны артыст Беларусі" прысвоена кінарэжысёру-пастаноўшчыку вышэйшай катэгорыі студыі ігравых фільмаў Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" Аляксандру Яфрэмаву. Аляксандр Лукашэнка 21 лютага таксама падпісаў распараджэнне, у адпаведнасці з якім Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб'яўлена 6 грамадзянам, у тым ліку старшыні Полацкага райвыканкама Мікалаю Шаўчуку за шматгадовую плённую працу ў дзяржаўных органах, добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў, а таксама намесніку старшыні праўлення Нацыянальнага банка Пятру Мамановічу за шматгадовую плённую дзейнасць па забеспячэнні развіцця банкаўскага сектара краіны, узорнае выкананне службовых абавязкаў і высокі прафесіяналізм.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё будаўнічай галіны, навукі, культуры, адукацыі, аховы здароўя, спорту...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика