Аляксандр Лукашэнка прапанаваў правесці юбілейныя "Дажынкі" ў Маладзечне па-новаму. 21.by

Аляксандр Лукашэнка прапанаваў правесці юбілейныя "Дажынкі" ў Маладзечне па-новаму

12.03.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб падрыхтоўцы да рэспубліканскага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі "Дажынкі", які ў гэтым годзе будзе прымаць Маладзечна, ішла размова 11 сакавіка на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Барысам Батурам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Паколькі свята будзе юбілейным і пройдзе ў краіне ўжо 15-ы раз, Аляксандр Лукашэнка прапанаваў падумаць над новым сцэнарыем яго правядзення, каб сёлетнія "Дажынкі" сталі найбольш яркімі, змястоўнымі і значнымі.

Кіраўніку дзяржавы было даложана аб выніках развіцця Мінскай вобласці за студзень-люты 2011 года. Як адзначыў Барыс Батура, рэгіён практычна па ўсіх параметрах спраўляецца з даведзенымі заданнямі. Аднак застаюцца яшчэ пытанні, на якія неабходна звярнуць увагу. Гэта датычыцца якасных паказчыкаў развіцця вобласці, аб'ёмаў рэалізаванай прадукцыі і атрыманай за яе выручкі. Прэзідэнт зноў указаў на тое, што самым галоўным вынікам, асабліва ў жывёлагадоўлі, павінна стаць атрыманне найбольшай выручкі. Барыс Батура запэўніў, што на гэта, як і раней, будзе звернута самая сур'ёзная ўвага.

Прэзідэнту было таксама даложана аб развіцці і выкарыстанні земляў Мінскага раёна, у прыватнасці земляў сельгаспрызначэння. Аляксандр Лукашэнка неаднаразова звяртаў увагу мінскіх улад на недапушчальнасць адвядзення ворных земляў пад будаўніцтва розных аб'ектаў. Барыс Батура лічыць, што выпрацаваная сумесна з кіраўніцтвам сталіцы сістэма дасць магчымасць не дапусціць такіх выпадкаў пры выкарыстанні ворных земляў у Мінску і Мінскім раёне.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб падрыхтоўцы да рэспубліканскага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі "Дажынкі", які ў гэтым годзе будзе прымаць Маладзечна, ішла размова 11 сакавіка на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика