Пётр Пракаповіч: "Ажыятажны попыт насельніцтва на валюту хутка спадзе"
16.03.2011
—
Новости Политики
|
Аб гэтым заявіў карэспандэнту БЕЛТА старшыня праўлення Нацбанка Пётр Пракаповіч, каментуючы цяперашнюю сітуацыю на валютным рынку краіны. Паводле слоў кіраўніка Нацбанка, тыя праблемы, якія сёння ёсць на валютным рынку, спецыяльна раздуваюцца СМІ і ў Інтэрнэце. Перыядычна ўкідваецца інфармацыя аб тым, што будзе дэвальвацыя, і гэта адбываецца ледзь ці не кожны дзень. Менавіта такім чынам і з'яўляюцца неабгрунтаваныя чуткі аб абясцэненні нацыянальнай валюты. "Банкі сёння задавольваюць попыт на валюту. Лічу, пройдзе некалькі дзён і людзі супакояцца, "набегі" на абменнікі скончацца", — сказаў Пётр Пракаповіч. Што датычыцца рэкамендацый МВФ па правядзенні рэзкай дэвальвацыі, то кіраўнік Нацбанка на гэта адзначыў: "Мы праводзім сваю валютную палітыку. У нас з МВФ няма ніякіх пагадненняў, няма ніякіх абавязацельстваў перад фондам. Наша грашова-крэдытная палітыка зацверджана ўказам кіраўніка дзяржавы, і ў межах гэтага ўказа мы працуем". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявіў карэспандэнту БЕЛТА старшыня праўлення Нацбанка Пётр Пракаповіч, каментуючы цяперашнюю сітуацыю на валютным рынку краіны. |
|