У Беларусі пашыраецца пералік аперацый у кіраванні маёмасцю ААТ, праводзімых па ўзгадненні з Прэзідэнтам
18.03.2011
—
Новости Политики
|
У Беларусі пашыраецца пералік аперацый у кіраванні маёмасцю ААТ, якія будуць праводзіцца толькі па ўзгадненні з Прэзідэнтам. Аляксандр Лукашэнка 14 сакавіка падпісаў указ № 107, якім унесены змяненні і дапаўненне ва ўказ ад 16 лістапада 2006 года № 677 "Аб некаторых пытаннях распараджэння маёмасцю, якая знаходзіцца ў камунальнай уласнасці". У прыватнасці, гэта датычыцца адчужэння будынкаў, збудаванняў, ізаляваных памяшканняў, акцый, залогу акцый, а таксама другой і наступнай эмісій акцый адкрытых акцыянерных таварыстваў, што перапрацоўваюць сельскагаспадарчую прадукцыю, у статутных фондах якіх ёсць акцыі, што знаходзяцца ў камунальнай уласнасці. Выключэнне складаюць эмісіі акцый, звязаных з адчужэннем і (або) павелічэннем (утварэннем) долі Рэспублікі Беларусь і (або) адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак. На ўзгадненне кіраўніку дзяржавы ўносяцца праекты рашэнняў адпаведных мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў для ажыццяўлення другой і наступнай эмісій акцый ААТ, у статутных фондах якіх ёсць акцыі, што знаходзяцца ў камунальнай уласнасці, а таксама адчужэння будынкаў, збудаванняў, ізаляваных памяшканняў, акцый, залогу акцый аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам. Такія праекты рашэнняў павінны быць узгоднены з Мінэканомікі, Дзяржкаммаёмасцю, іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі ўраду, а таксама дзяржорганам у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам. Толькі па ўзгадненні з кіраўніком дзяржавы будзе ажыццяўляцца адчужэнне, у тым ліку ўнясенне ў статутны фонд недзяржаўных юрыдычных асоб, залог наяўных у камунальнай уласнасці акцый (долі ў статутных фондах) гаспадарчых таварыстваў, уключаных у пералік юрыдычных асоб, якія забяспечваюць функцыянаванне стратэгічна значных галін эканомікі і (або) важныя дзяржаўныя патрэбнасці, зацверджаны Саветам Міністраў. Акрамя таго, аблвыканкамам, Мінскаму гарвыканкаму з 1 студзеня 2011 года прадастаўлена пераважнае права на куплю акцый адкрытых акцыянерных таварыстваў, якія перапрацоўваюць сельскагаспадарчую прадукцыю, некалі набытых грамадзянамі Рэспублікі Беларусь у дзяржавы за грашовыя сродкі на льготных умовах (па цане на 20 працэнтаў ніжэйшай за намінальны кошт) і ў абмен на імянныя прыватызацыйныя чэкі "Маёмасць", а таксама перададзеных вытворцам сельгаспрадукцыі па намінальным кошце па пераліках такіх таварыстваў, якія зацвярджаюцца аблвыканкамамі, Мінскім гарвыканкамам. Калі на працягу 90 каляндарных дзён з дня атрымання аблвыканкамам, Мінскім гарвыканкамам паведамлення акцыянера аб намеры прадаць прыналежныя яму акцыі, або з дня размяшчэння акцыянерам заяўкі аб продажы акцый у Беларускай каціровачнай аўтаматызаванай сістэме ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа" гэтыя акцыі не набыты аблвыканкамам, Мінскім гарвыканкамам па ўстаноўленай акцыянерам цане, акцыі могуць быць прададзены акцыянерам трэцяй асобе па цане не ніжэйшай за заяўленую аблвыканкаму, Мінскаму гарвыканкаму. Гэта норма дасць магчымасць мясцовым выканаўчым і распарадчым органам набываць акцыі такіх акцыянерных таварыстваў у першачарговым парадку з мэтай павелічэння долі камунальнай уласнасці ў іх статутных фондах і атрымання магчымасці ўплываць на прымаемыя органамі кіравання таварыстваў рашэнні. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі пашыраецца пералік аперацый у кіраванні маёмасцю ААТ, якія будуць праводзіцца толькі па ўзгадненні з Прэзідэнтам. Аляксандр Лукашэнка 14 сакавіка... |
|