Пасольства Беларусі ў Токіа ўстанавіла кантакты з 75 грамадзянамі Беларусі. 21.by

Пасольства Беларусі ў Токіа ўстанавіла кантакты з 75 грамадзянамі Беларусі

18.03.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб гэтым паведаміў учора начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных на брыфінгу, адказваючы на пытанні журналістаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міністэрства замежных спраў Беларусі вядзе маніторынг сітуацыі ў Японіі пасля землетрасення і цунамі. "Сітуацыя даволі складаная. У сувязі з гэтым мы рэкамендуем беларускім грамадзянам устрымацца ад паездак у гэту краіну да стабілізацыі абстаноўкі", — падкрэсліў афіцыйны прадстаўнік беларускага МЗС.

Пры гэтым ён адзначыў, што асаблівую заклапочанасць выклікае абстаноўка на японскіх атамных станцыях "Фукусіма-1" і "Фукусіма-2".

"Мы ўважліва аналізуем афіцыйную інфармацыю кампетэнтных органаў Японіі і экспертаў МАГАТЭ", — сказаў Андрэй Савіных.

МЗС рэкамендуе беларускім грамадзянам, якія знаходзяцца ў прэфектурах Міягі, Фукусіма і Іватэ, пераехаць у паўднёвыя раёны краіны або пакінуць Японію рэгулярнымі рэйсамі.

Андрэй Савіных падкрэсліў, што цяпер прапрацоўваецца варыянт дзеянняў на выпадак пагаршэння абстаноўкі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведаміў учора начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных на брыфінгу, адказваючы на пытанні журналістаў, перадае...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика