Пацярпелыя з цяжкiмi цялеснымi пашкоджаннямi атрымаюць па 100 б. в.. 21.by

Пацярпелыя з цяжкiмi цялеснымi пашкоджаннямi атрымаюць па 100 б. в.

13.04.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пацярпелыя ў мiнскiм метро ў вынiку выбуху, якiя атрымалi цяжкiя цялесныя пашкоджаннi, атрымаюць матэрыяльную кампенсацыю ў памеры 100 базавых велiчынь (цяпер адна базавая велiчыня складае Br35 тыс. — Заўвага БЕЛТА). Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiў першы намеснiк старшынi Мiнгарвыканкама Ігар Васiльеў.

Людзям з менш цяжкiмi пашкоджаннямi выплацяць па 50 базавых велiчынь, лёгкiмi цялеснымi пашкоджаннямi — па 20 базавых велiчынь. Улады горада акажуць дапамогу сем'ям загiнулых у пахаваннi i цырымонiях памiнання — сума выплат складзе 800 базавых велiчынь (Br28 млн). За атрыманнем выплат неабходна звяртацца ў спецыяльную камiсiю, створаную пры Мiнгарвыканкаме. Тэлефоны камiсii ў блiжэйшы час размесцяць на сайце мэрыi. Пахаванне загiнулых адбудзецца ў блiжэйшыя тры днi. Сталiчная мэрыя прадаставiць права выбару месца пахавання, за выключэннем Усходнiх i Ваенных могiлак.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пацярпелыя ў мiнскiм метро ў вынiку выбуху, якiя атрымалi цяжкiя цялесныя пашкоджаннi, атрымаюць матэрыяльную кампенсацыю ў памеры 100 базавых велiчынь (цяпер адна...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика