Уладзiмiр Макей: "Беларусь падкрэслiвае недапушчальнасць спроб палiтычных спекуляцый на трагiчных чарнобыльскiх падзеях"
19.04.2011
—
Новости Политики
|
Высокую ўзаемную зацiкаўленасць у далейшым развiццi партнёрскага супрацоўнiцтва пацвердзiлi на сустрэчы ў Мiнску 18 красавiка кiраўнiк Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Беларусi Уладзiмiр Макей i прадстаўнiкi замежных гуманiтарных няўрадавых арганiзацый, якiя знаходзяцца ў Беларусi ў рамках удзелу ў партнёрскай канферэнцыi "25 гадоў пасля Чарнобыля". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiлi ў Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта. Уладзiмiр Макей выказаў шчырую ўдзячнасць прадстаўнiкам гуманiтарнага руху за тую падтрымку, якую яны аказваюць Беларусi па пераадоленні наступстваў аварыi на Чарнобыльскай АЭС. Нягледзячы на тое, што гэта дапамога нязначная ў параўнаннi са сродкамi, што выдзяляюцца на гэтыя мэты дзяржавай, яна запатрабавана ў Беларусi i мае сваiх канкрэтных адрасатаў. Бакi выказалi высокую ўзаемную зацiкаўленасць у далейшым развiццi партнёрскага супрацоўнiцтва, якое павiнна будавацца на прынцыпах транспарэнтнасцi, раўнапраўя i ўзаемапавагi. У сувязi з гэтым кiраўнiк Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Беларусi падкрэслiў недапушчальнасць спроб палiтычных спекуляцый на трагiчных чарнобыльскiх падзеях. "Для нас непрымальны падыход, калi "гуманiтарная" дапамога абстаўляецца палiтычнымi ўмовамi або суправаджаецца рознымi палiтыканскiмi заявамi", — адзначыў Уладзiмiр Макей. Паводле яго слоў, асноўныя намаганнi неабходна засяродзiць цяпер на актуалiзацыi i далейшай рэалiзацыi канкрэтных гуманiтарных праектаў на тэрыторыi Беларусi, у першую чаргу на забруджаных землях. У сувязi з гэтым дасягнута дамоўленасць аб вызначэннi ў цесным супрацоўнiцтве прыярытэтных iнiцыятыў, якiм, у тым лiку, будзе аказвацца i ўсялякае садзейнiчанне з боку дзяржавы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Высокую ўзаемную зацiкаўленасць у далейшым развiццi партнёрскага супрацоўнiцтва пацвердзiлi на сустрэчы ў Мiнску 18 красавiка кiраўнiк Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта... |
|