Беларусь адазвала іск аб неправамерным спагнанні Расіяй пошлін на нафтапрадукты
21.04.2011
—
Новости Политики
|
Эканамічны суд СНД спыніў вядзенне па справе аб неправамерным спагнанні пошлін на нафтапрадукты. Такое рашэнне было агучана ўчора па выніках пасяджэння Эканамічнага суда СНД, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Суд задаволіў хадайніцтва беларускага боку, заяўленае Міністэрствам юстыцыі Беларусі, аб спыненні вядзення па іску аб спагнанні пошлін на нафтапрадукты. Мінюст Беларусі 25 сакавіка 2010 года звярнуўся ў ЭС СНД з іскавай заявай па пытанні, якое датычыцца правамернасці спагнання вывазных мытных пошлін на прадукты перапрацоўкі нафты і нафтахімічную сыравіну, што пастаўляюцца з Расіі ў Беларусь. Між тым 9 снежня Беларусь, Расія і Казахстан падпісалі пакет з 17 базавых пагадненняў па фарміраванні Адзінай эканамічнай прасторы. У сваю чаргу Беларуссю і Расіяй было заключана двухбаковае пагадненне аб парадку спагнання экспартных пошлін на сырую нафту і нафтапрадукты, якое прадастаўляе Беларусі права на бяспошлінны рэжым па ўвозу на сваю тэрыторыю расійскай нафты і адмяняе спагнанне экспартных пошлін на нафтапрадукты. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Эканамічны суд СНД спыніў вядзенне па справе аб неправамерным спагнанні пошлін на нафтапрадукты. Такое рашэнне было агучана ўчора па выніках пасяджэння... |
|