Беларусы павінны стаць больш патрабавальнымі да сябе. 21.by

Беларусы павінны стаць больш патрабавальнымі да сябе

23.04.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе Уладзімір Здановіч, каментуючы Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.

Дэпутат падкрэсліў, што ў звароце кіраўніка дзяржавы размова ішла пра самае важнае для людзей — бяспеку жыцця. Гэта паняцце шматграннае і ўключае ў сябе, напрыклад, эканамічную, энергетычную, дэмаграфічную бяспеку.

Уладзімір Здановіч звярнуў увагу, што асаблівую ролю ў пасланні Прэзідэнт надаў пытанням забеспячэння фінансава-эканамічнай бяспекі. "Яна базіруецца на трох прынцыпах: інавацыях, інвестыцыях, ініцыятыве. А над усімі імі вяршэнствуе патрабаванне жыць па сродках", — адзначыў дэпутат.

Залогам забеспячэння ў Беларусі энергетычнай бяспекі, на думку парламентарыя, з'яўляецца будаўніцтва АЭС. "У пасланні была выкладзена пазіцыя кіраўніка дзяржавы аб неабходнасці будаўніцтва ў краіне АЭС, якая супадае з меркаваннем большасці людзей", — сказаў Уладзімір Здановіч.

"Кожны чалавек, які глядзеў і слухаў пасланне, ад школьніка да міністра, павінен быў зрабіць наступны вывад: жыццё чалавека і жыццё дзяржавы неаддзельныя адно ад аднаго, і жыццё гэта вельмі далікатнае. Каб захаваць яго і зрабіць яшчэ лепшым, неабходна максімальна ўзмацніць патрабаванні да саміх сябе", — рэзюмаваў парламентарый

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика