Беларусь не запросяць на другі саміт Усходняга партнёрства?. 21.by

Беларусь не запросяць на другі саміт Усходняга партнёрства?

29.04.2011 17:58 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусь не запросяць на другі саміт Усходняга партнёрства?


Як стала вядома, саміт адбудзецца ў Варшаве ў канцы верасня. Але сярод удзельнікаў наша краіна не згадваецца.

Саміт Усходняга партнёрства пройдзе ў Варшаве 29-30 верасня. Пра гэта заявіў намеснік старшыні польскага Міністэрства замежных спраў, перадае агенцтва PAP.

Агенцтва, аднак, не называе Беларусь у якасці запрошанай, перадаючы, што ў саміце возьмуць удзел старшыні краін і ўрадаў 27 краін Еўрасаюза, а таксама краін Усходняга партнёрства: Украіны, Малдовы, Грузіі, Азербайджана і Арменіі.

На першым, устаноўчым саміце Усходняга партнёрства ў Празе ў траўні 2009 года Беларусь прадстаўляў першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка.

3 траўня ў Бруселі будуць падпісаныя дакументы аб стварэнні Парламенцкай асамблеі Усходняга партнёрства, якая стартуе без Беларусі. Тым часам з усёй ініцыятывы УП Беларусь не выключалі.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як стала вядома, саміт адбудзецца ў Варшаве ў канцы верасня. Але сярод удзельнікаў наша краіна не згадваецца. Саміт Усходняга партнёрства пройдзе ў Варшаве 29-30...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика