Аляксандр Лукашэнка ставiць задачу развiцця вёсак з захаваннем iх самабытнасцi
12.05.2011
—
Новости Политики
|
Аб гэтым iшла размова ўчора ў час наведвання кiраўнiком дзяржавы населенага пункта Хiмы Аршанскага раёна, перадае БЕЛТА. Аляксандр Лукашэнка лiчыць, што ў вёсках неабходна ствараць вытворчую базу для занятасцi людзей, але пры гэтым не трэба ператвараць вёскi ў гарады. "Трэба адраджаць вёску, каб людзям было зручна", — сказаў ён. Населены пункт Хiмы размешчаны на мяжы Вiцебскай i Магiлёўскай абласцей. Усяго тут 43 жылыя сядзiбныя дамы, у тым лiку 35 — дачных. Колькасць насельнiцтва складае 10 чалавек, усе — пенсiянеры. Прэзiдэнту быў прадстаўлены план па адраджэнні гэтага населенага пункта як аграпрамысловага комплексу з сельскагаспадарчай вытворчасцю. Так, да 2025 года тут прадугледжваецца стварыць вытворчую i сацыяльную сферы, iнжынерную iнфраструктуру пасёлка. У населеным пункце плануецца пабудаваць цэх па разлiве мiнеральнай i пiтной вады, кандытарскую фабрыку. Прэсная пiтная вада складае толькi 3 працэнты водных рэсурсаў планеты. Пры гэтым доля лёгкадаступнай прэснай вады — не больш як 2 працэнты. Цяпер ужо выкарыстана прыкладна 54 працэнты ўсяго даступнага сцёку паверхневых вод. Беларусь мае вялiкiя перспектывы ў развiццi вытворчасцi чыстай пiтной вады. Такiя разведаныя запасы пiтной i мiнеральнай вады ёсць i ў раёне пасёлка Хiмы. Плануецца, што магутнасць цэха па яе здабычы i разлiве складзе 0,44 млн гекталiтраў у год. Кошт iнвестыцыйнага праекта ацэньваецца амаль у Br50 млрд. Тут жа плануецца пабудаваць i фабрыку па выпуску кандытарскiх вырабаў, у асноўным па вытворчасцi бiсквiтных рулетаў. Штогадовы аб'ём вытворчасцi прадугледжваецца ў памеры 2,7 тыс. т. Гэта дасць магчымасць у поўнай меры задаволiць патрэбнасць беларускiх пакупнiкоў у гэтай прадукцыi, замясцiўшы iмпартныя аналагi. Кошт iнвестпраекта складзе Br40,5 млрд. Чакаецца, што праект поўнасцю акупiцца праз 5 гадоў. Як адзначыў старшыня Вiцебскага аблвыканкама Аляксандр Косiнец, завод будзе ўзведзены ўжо да новага года. Акрамя таго, тут будуць пабудаваны жылыя дамы, магазiн, фельчарска-акушэрскi пункт i пункт бытавога абслугоўвання, кавярня, дзiцячы сад. Аляксандр Лукашэнка адобрыў прадстаўленыя яму праекты, але пры гэтым падкрэслiў, што нi ў якiм выпадку нельга гэту вёску ператвараць у горад. "Давайце дамовiмся, што горад будаваць тут не будзем. Навошта гэта нам тут патрэбна? Гэту вёску трэба адрадзiць, як Александрыю, — сказаў Прэзiдэнт. — Тут трэба адрадзiць вёску, i кропка. Падцягнуць сюды вытворчасцi, маладых людзей. Аднак каб не было нiякiх празмернасцяў". Пры гэтым кiраўнiк дзяржавы лiчыць, што спяшацца не варта. Аб'екты трэба ўзводзiць па меры iх неабходнасцi. "Нi ў якiм выпадку каб нiчога не рабiлася штучна", — сказаў ён. У той жа час Прэзiдэнт падкрэслiў сваё нязменнае патрабаванне, каб нiводны з аб'ектаў не быў пабудаваны на ворных землях. "Катэгарычна забараняю вылазiць на раллю: нi фермы, нi заводы — нiчога", — адзначыў ён. У вёсцы плануецца пабудаваць i 10 аграэкасядзiб. Паводле слоў Прэзiдэнта, калi знойдуцца ахвотныя займацца развiццём гэтага напрамку турызму, будзе толькi карысць усiм. Аднак гэта павiнна быць па iнiцыятыве прыватнiка, не закранаючы бюджэтныя сродкi. Недалёка ад населенага пункта Хiмы плануецца таксама пабудаваць бройлерную птушкафабрыку па вытворчасцi качынага мяса. Ужо вядуцца перагаворы з замежнымi iнвестарамi, гатовымi прыняць удзел у гэтым праекце. Акупнасць фермы таксама складзе 5 гадоў. Гэты вiд прадукцыi запатрабаваны i ў Беларусi, дзе пакуль невялiкiя аб'ёмы вытворчасцi качынага мяса, i ў Расii. "Мы ўсюды павiнны так рабiць. Тут людзi жылi стагоддзямi, няхай жывуць. Трэба стварыць вытворчую базу. А астатняе: настане час — будзем развiваць", — сказаў кiраўнiк дзяржавы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым iшла размова ўчора ў час наведвання кiраўнiком дзяржавы населенага пункта Хiмы Аршанскага раёна, перадае БЕЛТА. Аляксандр Лукашэнка лiчыць, што ў вёсках... |
|