Беларусь i Кiтай актывiзуюць двухбаковае супрацоўнiцтва
12.05.2011
—
Новости Политики
|
Беларусь i Кiтай актывiзуюць двухбаковае супрацоўнiцтва ў розных сферах. Гэта ўчора абмяркоўвалася на сустрэчы кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Беларусi Уладзiмiра Макея з членам Цэнтральнага Камiтэта Камунiстычнай партыi Кiтая, сакратаром Парткама Аўтаномнага раёна Унутраная Манголiя Ху Чуньхуа, паведамiлi БЕЛТА ў Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта. Ху Чуньхуа знаходзiцца з афiцыйным вiзiтам у Беларусi па запрашэнні Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта. У ходзе перагавораў бакi канстатавалi стратэгiчны характар беларуска-кiтайскага партнёрства, якое будуецца на трывалай аснове дружбы памiж беларускiм i кiтайскiм народамi, адзiнстве поглядаў на пытаннi сучаснага светаўладкавання, цёплых даверных адносiнах памiж кiраўнiкамi дзяржаў. Уладзiмiр Макей з задавальненнем адзначыў супадзенне пазiцый дзвюх краiн практычна па ўсiх пытаннях мiжнароднага парадку дня. У сувязi з гэтым Беларусь i Кiтай маюць намер i ў далейшым каардынаваць свае намаганнi, аказваць узаемную падтрымку на мiжнароднай арэне. Дасягнута дамоўленасць аб узмацненнi ўзаемадзеяння памiж Адмiнiстрацыяй Прэзiдэнта Беларусi i ЦК КПК. Бакi таксама выказалi намер актывiзаваць прамое супрацоўнiцтва па лiнii рэгiёнаў, суб'ектаў гаспадарання i iншых дзяржаўных органаў Беларусi i Кiтая. Дэлегацыi вiталi паступальную рэалiзацыю сумесных эканамiчных праектаў. Дасягнута разуменне неабходнасцi далейшага нарошчвання iнвестыцыйнага складальнiка ў двухбаковым узаемадзеяннi. У прыватнасцi, iснуюць сур'ёзныя рэзервы iнтэнсiфiкацыi супрацоўнiцтва ў галiне перадавых тэхналогiй, у тым лiку ў сферы сумеснага асваення космасу i стварэння сучасных iндустрыяльных паркаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь i Кiтай актывiзуюць двухбаковае супрацоўнiцтва ў розных сферах. Гэта ўчора абмяркоўвалася на сустрэчы кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Беларусi Уладзiмiра... |
|