Рэзалюцыя Еўрапарламента па сiтуацыi ў Беларусi супярэчыць прынцыпам добрасуседства
14.05.2011
—
Новости Политики
|
Аб гэтым гаворыцца ў каментарыi начальнiка ўпраўлення iнфармацыi — прэс-сакратара МЗС Андрэя Савiных у сувязi з рэзалюцыяй Еўрапейскага парламента, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА. У МЗС Беларусi лiчаць падыходы Еўрапейскага парламента непрымальнымi, паколькi яны супярэчаць прынцыпам добрасуседства. Еўрапарламент навязвае ўсiм далёкiя ад рэчаiснасцi, скажоныя трактоўкi падзей, што адбываюцца ў Беларусi. "Нашы намаганнi, накiраваныя на вяртанне да канструктыўнага дыялогу, натыкаюцца на ўльтыматумы i пагрозы, якiя выдаюцца за прынцыповую пазiцыю. Пры гэтым Еўрапейскi парламент выступае за меры палiтычнага i эканамiчнага нацiску на Беларусь, якiя нацэлены на нанясенне прамога ўрону нашай краiне ў парушэнне ўсiх норм мiжнароднага права", — падкрэслiў Андрэй Савiных. Аўтары рэзалюцыi спрабуюць скарыстацца наступствамi глабальнага фiнансавага крызiсу для дэстабiлiзацыi эканамiчнай абстаноўкi ў краiне. Па сутнасцi, яны заклiкаюць да мер, якiя накiраваны на падрыў стабiльнасцi беларускага грамадства i дабрабыту людзей. У выпадку прыняцця гэтых мер беларускi бок будзе вымушаны рабiць захады ў адказ. Яны будуць уяўляць сабой адэкватныя меры, накiраваныя пераважна на персаналii i структуры, якiя з'яўляюцца актыўнымi генератарамi антыбеларускiх дзеянняў. "Разам з тым мы будзем прадаўжаць прыкладаць намаганнi, накiраваныя на вяртанне да канструктыўнага ўзаемадзеяння. Мы перакананы, што фiласофiя нацiску i канфрантацыi, якую дэманструе Еўрапейскi парламент, не мае шанцаў на iснаванне ў доўгатэрмiновай перспектыве", — рэзюмаваў Андрэй Савiных. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэзалюцыя Еўрапарламента па сiтуацыi ў Беларусi супярэчыць прынцыпам добрасуседства Аб гэтым гаворыцца ў каментарыi начальнiка ўпраўлення iнфармацыi —... |
|