Прэзідэнт азнаёміўся з работай Копыскай участковай бальніцы
17.05.2011
—
Новости Политики
|
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на тым тыдні знаходзіўся ў рабочай паездцы па Мінскай, Віцебскай і Магілёўскай абласцях. У цэнтры ўвагі былі пытанні эканомікі. Прэзідэнт завяршыў работу ў рэгіёнах наведваннем аб'ектаў сацыяльна-культурнай сферы на сваёй малой радзіме на мяжы Віцебшчыны і Магілёўшчыны. Аляксандр Лукашэнка пабываў у Копыскай участковай бальніцы, дзе сустрэўся з персаналам і хворымі, агледзеў аснашчэнне ўрачэбных кабінетаў. Потым кіраўнік дзяржавы наведаў мемарыяльны запаведнік Янкі Купалы ў вёсцы Ляўкі. Тут, у маляўнічым месцы на беразе Дняпра, знаходзіцца музей цудоўнага песняра. Агледзеўшы экспазіцыю, Аляксандр Лукашэнка пакінуў запіс у Кнізе ганаровых гасцей, усклаў кветкі да помніка класіка беларускай літаратуры і падарыў музею ўнікальнае выданне — экзэмпляр драмы Янкі Купалы "Раскіданае гняздо", надрукаваны ў Вільні ў 1919 годзе. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на тым тыдні знаходзіўся ў рабочай паездцы па Мінскай, Віцебскай і Магілёўскай абласцях. У цэнтры ўвагі былі пытанні... |
|