Аляксандр Лукашэнка: "У Беларусі і Арменіі ёсць неабходныя ўмовы для нарошчвання эканамічнага супрацоўніцтва"
19.05.2011
—
Новости Политики
|
Беларусь і Арменія павінны поўнасцю задзейнічаць эканамічны складальнік двухбаковых адносін. Аб гэтым было заяўлена 18 мая ў час сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з прэм'ер-міністрам Арменіі Тыгранам Саркісянам у Мінску. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на павелічэнне тавараабароту дзвюх краін за апошнія 10 гадоў больш як у 16 разоў (з $2,9 млн у 2001 годзе да $47,2 млн у 2010-м). Паводле яго слоў, у гэтым годзе намеціўся невялікі спад у аб'ёме двухбаковага гандлю, аднак кіраўнік беларускай дзяржавы ўпэўнены, што ўжо ў бліжэйшы час краіны змогуць яго пераадолець і нарасціць экспарт. Такая тэндэнцыя назіраецца з боку Беларусі. Так, з 2001 па 2010 год беларускі экспарт вырас у 35 разоў, а з пачатку гэтага года — на 25 працэнтаў да ўзроўню мінулага года. "Думаю, гэта закране і Ерэван, паколькі для гэтага ёсць неабходныя ўмовы", — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка перадаў цёплыя і добрыя пажаданні Прэзідэнту Арменіі Сержу Саргсяну. "Толькі дзякуючы таму, што ён пайшоў на такое супрацоўніцтва, адгукаўся на ўсе прапановы беларускага боку, мы змаглі такім чынам устанавіць адносіны. І самае галоўнае — у дзесяціразовых суадносінах", — сказаў беларускі лідар. Ён таксама дадаў: "Любая палітыка, любыя размовы без фундаменту эканамічнага нічога не значаць". У сваю чаргу прэм'ер-міністр Арменіі Тыгран Саркісян ад імя Прэзідэнта сваёй краіны перадаў цёплыя пажаданні беларускаму народу і Аляксандру Лукашэнку за асаблівае стаўленне і асабісты ўклад ва ўзаемадзеянне паміж краінамі. Ён таксама выказаў упэўненасць, што той высокі палітычны дыялог, які склаўся паміж краінамі, прадугледжвае, што і эканамічны складальнік павінен быць поўнасцю задзейнічаны. Тыгран Саркісян расказаў аб сустрэчы са сваім калегам Міхаілам Мясніковічам, на якой былі дэталёва абмеркаваны пытанні парадку дня беларуска-армянскіх адносін. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь і Арменія павінны поўнасцю задзейнічаць эканамічны складальнік двухбаковых адносін. Аб гэтым было заяўлена 18 мая ў час сустрэчы Прэзідэнта Беларусі...
|
|