Афіцыйны курс беларускага рубля да долара ЗША з 24 мая ўстаноўлены на ўзроўні Br4930
24.05.2011
—
Новости Политики
|
Праўленне Нацыянальнага банка прыняло рашэнне ўстанавіць з 24 мая 2011 г. афіцыйны курс беларускага рубля ў дачыненні да долара ЗША — 4930 беларускіх рублёў за 1 долар ЗША, афіцыйны курс беларускага рубля ў дачыненні да еўра — 6914,82 беларускага рубля за 1 еўра, афіцыйны курс беларускага рубля ў дачыненні да расійскага рубля — 173,95 беларускага рубля за 1 расійскі рубель, у дачыненні да іншых замежных валют — зыходзячы з крос-курсаў гэтых замежных валют да долара ЗША (пастанова ад 23.05.2011 № 188). Вызначаюцца гранічныя значэнні абменных курсаў, па якіх могуць ажыццяўляцца пакупка-продаж і канверсія замежнай валюты на пазабіржавым рынку і рынку наяўнай замежнай валюты. З 24 мая 2011 г. яны не могуць адрознівацца больш чым на два працэнты ў той ці іншы бок ад афіцыйнага курса беларускага рубля, вызначанага Нацыянальным банкам (пры канверсіі — ад крос-курса, разлічанага на падставе афіцыйных курсаў беларускага рубля да адпаведных валют). Парадак правядзення таргоў на ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа" застаецца без змяненняў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праўленне Нацыянальнага банка прыняло рашэнне ўстанавіць з 24 мая 2011 г. афіцыйны курс беларускага рубля ў дачыненні да долара ЗША — 4930 беларускіх рублёў за 1 долар... |
|