Мытная служба Беларусі пры неабходнасці забяспечыць абарону ўнутранага рынку нафтапрадуктаў
11.06.2011
—
Новости Политики
|
Аб гэтым заявіў учора журналістам намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Сяргей Полудзень, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Тыя меры, якія выпрацоўвае ўрад і даводзіць да ведама ДМК, мытныя службы рэалізуюць у поўным аб'ёме", — адзначыў Сяргей Полудзень. Разам з тым, паводле яго слоў, мытная служба Беларусі пакуль не мае дакументы, якія будуць рэалізоўвацца для таго, каб забяспечыць механізмы абароны, стабілізацыі спажывецкага рынку Беларусі. Але ў бліжэйшы час яны будуць даведзены да мытнай службы, удакладніў Сяргей Полудзень. Фактычна сёння дзейнічаюць нормы заканадаўства, якія даюць магчымасць у агульных звычайных памерах ажыццяўляць вываз тавараў, у тым ліку любых прадуктаў харчавання. Якіх-небудзь абмежавальных, забаронных мер па вывазу тавараў у заканадаўстве не прадугледжваецца, акрамя тых выпадкаў, калі аб'ёмы вывазу сведчаць аб прадпрымальніцкай дзейнасці. "Але калі будуць прыняты нейкія дадатковыя меры па абмежаванні, мытная служба будзе рэалізоўваць гэтыя меры", — сказаў намеснік старшыні ДМК. На сёння заканадаўча дазваляецца вывозіць дызельнае паліва, іншыя нафтапрадукты ў стандартных баках. Намеснік старшыні ДМК выказаў упэўненасць, што ўсе абмежавальныя меры, якія будуць прадугледжвацца, будуць поўнасцю адпавядаць міжнародным абавязацельствам і ўпісвацца ў заканадаўства, якое дзейнічае ў Мытным саюзе. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявіў учора журналістам намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Сяргей Полудзень, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Тыя меры, якія выпрацоўвае... |
|