Уладзімір Макей назваў абсалютнай бязглуздзіцай паведамленні расійскіх СМІ аб уведзеных адносна іх абмежаваннях з боку беларускіх улад. 21.by

Уладзімір Макей назваў абсалютнай бязглуздзіцай паведамленні расійскіх СМІ аб уведзеных адносна іх абмежаваннях з боку беларускіх улад

14.06.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Уладзімір Макей назваў абсалютнай бязглуздзіцай паведамленні расійскіх СМІ аб нібыта ўведзеных адносна іх абмежаваннях з боку беларускіх улад. Такім чынам, адказваючы на пытанне БЕЛТА, ён пракаментаваў інфармацыю аднаго з вядучых расійскіх інфармагенцтваў, якому ананімна заявілі, што "такое рашэнне беларускіх улад ускладніць крэдытаванне Беларусі з боку Расіі".

"Гэта ўжо стала дрэннай традыцыяй з боку нашых сяброў. Чарговы раз неназваная асоба ў Крамлі інфармуе, дакладней — дэзынфармуе, грамадскасць аб тым, што хтосьці ў Беларусі робіць нешта дрэннае супраць Расіі, — сказаў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта. — А пасля гэтага ідуць заявы ў духу адкрытага шантажу".

"Заўважце, і асоба хаваецца за маскай, і канкрэтныя абмежавальныя меры не называюцца. Таму што іх і няма. Гэта — абсалютная бязглуздзіца", — падкрэсліў Уладзімір Макей.

Паводле яго слоў, сёння ў Беларусі бесперашкодна распаўсюджваюцца і працуюць усе расійскія СМІ. Адзінае патрабаванне — гэта выкананне беларускага заканадаўства. "Наадварот, з улікам нашых блізкіх адносін мы закрываем вочы на адкрытыя парушэнні шэрагам расійскіх СМІ беларускіх законаў, ды і проста чалавечай маралі і журналісцкай этыкі. Калі спатрэбіцца, мы можам абнародаваць канкрэтныя факты падрыхтоўкі некаторымі акрэдытаванымі ў Беларусі расійскімі СМІ негатыўных матэрыялаў аб нашай краіне па ўказцы зверху. Прычым з канкрэтнымі імёнамі", — адзначыў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

"Калі мы — сябры, то і размаўляць трэба непасрэдна адзін з адным адкрыта, прама і сумленна, а не хавацца за маскай і запускаць у прэсу дэзынфармацыю з элементамі адкрытага шантажу", — рэзюмаваў Уладзімір Макей.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Уладзімір Макей назваў абсалютнай бязглуздзіцай паведамленні расійскіх СМІ аб нібыта ўведзеных адносна іх...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика