Беларусь абароніць свой унутраны рынак увядзеннем пошлін і збораў пры вывазе сацыяльна значных тавараў за межы Мытнага саюза
14.06.2011
—
Новости Политики
|
Беларусь увядзе абмежавальныя меры для прадухілення спекуляцыйнага вывазу ў суседнія краіны сацыяльна значных тавараў. Гэта пытанне абмяркоўвалася 10 чэрвеня ў ходзе рабочай сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Дзяржаўным сакратаром Савета Бяспекі Леанідам Мальцавым. На сустрэчы таксама прысутнічала кіраўніцтва Дзяржаўнага мытнага і Дзяржаўнага пагранічнага камітэтаў. Кіраўнік дзяржавы засяродзіў увагу на праблеме актыўнага вывазу ў сумежныя краіны сацыяльна значных тавараў, у тым ліку аўтамабільнага паліва, прадуктаў харчавання, на якія цэны ў Беларусі значна ніжэйшыя, чым у суседзяў. "Таму, зразумела, ствараецца не проста пагроза, а мы назіраем неарганізаваны, ва ўрон нашым таваравытворцам вываз гэтай прадукцыі", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, калі дзейнічаць рыначнымі мерамі, то трэба было б істотна ўзняць цэны на ўнутраным рынку, што ў цяперашняй сітуацыі немагчыма. "Таму вымушаная, але, на жаль, мера неабходная, якую трэба прыняць — спыніць несанкцыянаваны спекуляцыйны вываз з Беларусі тавараў за межы краіны", — сказаў Прэзідэнт. Разам з тым ён падкрэсліў, што забараняць вываз тавараў не плануецца: "Напрыклад, калі вязеш паліва ў Літву, заплаці экспартную пошліну на гэты бензін або нафту, або дызпаліва і вязі, калі ласка — ніхто не супраць". Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што напярэдадні даручыў выпрацаваць комплекс мер і ўжо з заўтрашняга дня пачаць іх рэалізацыю па спыненні спекуляцыйнага вывазу прадукцыі. Пры гэтым у адносінах да парушальнікаў Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў дзейнічаць самым сур'ёзным чынам: "Меры прымайце любыя, аж да канфіскацыі маёмасці, якой яны карыстаюцца для вывазу гэтых прадуктаў (аўтамабіль, каляска, конь і г.д.). Нельга — значыць нельга". "Прыняты рашэнні, і гэтыя рашэнні ўжо прымяняюцца на практыцы. Пры вывазе за тэрыторыю Мытнага саюза аўтамабільнага паліва і іншых сацыяльна значных тавараў, на якія існуе розніца цэн, будуць прымяняцца адпаведныя пошліны або зборы, якія будуць кампенсаваць гэту розніцу цэн", — паведаміў Леанід Мальцаў. "Гэта агульнасусветная практыка абароны ўнутранага рынку ў інтарэсах сваіх грамадзян", — адзначыў Дзяржсакратар. Ён таксама асабліва падкрэсліў, што ўсе абмежаванні будуць уводзіцца ў строгай адпаведнасці з абавязацельствамі, якія прыняла на сябе Беларусь у рамках міжнародных дамоўленасцяў, і будуць мець часовы характар. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь увядзе абмежавальныя меры для прадухілення спекуляцыйнага вывазу ў суседнія краіны сацыяльна значных тавараў. Гэта пытанне абмяркоўвалася 10 чэрвеня ў... |
|