Ніякай адказнасці для людзей, якія стаяць на плошчы і не парушаюць грамадскі парадак, не прадугледжана. 21.by

Ніякай адказнасці для людзей, якія стаяць на плошчы і не парушаюць грамадскі парадак, не прадугледжана

29.06.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб гэтым заявіў міністр юстыцыі Віктар Галаванаў на адной з сустрэч з насельніцтвам, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Мін- юсце.

Міністр адзначыў, што калі грамадзянін проста стаіць на плошчы або вуліцы і не парушае грамадскі парадак, то ніякай адказнасці, у тым ліку адміністрацыйнай, не надыходзіць. Калі чалавек пляскае ў далоні, то гэта таксама не процізаконна. Аднак кіраўнік ведамства дадаў, што калі плясканне працяглае і беспрычыннае — "гэта пытанне да вузкіх спецыялістаў, якія, магчыма, захочуць праверыць яго стан здароўя".

Іншая справа, калі вялікая група людзей стане на плошчы і будзе "проста стаяць" або "проста пляскаць", сказаў Віктар Галаванаў. "Тут, на мой погляд, якраз іх свабода заканчваецца і надыходзіць свабода тых, хто вяртаецца з работы або прыйшоў на плошчу адпачыць або пагуляць з дзецьмі. Ім гэты натоўп перашкаджае", — падкрэсліў міністр.

У гэтым выпадку цалкам правамерныя дзеянні работнікаў міліцыі, якія прапануюць "проста пастаяць" або "проста папляскаць" у іншым месцы, не перашкаджаючы людзям. Калі ж "пляскальшчыкі" адмовяцца, то органы ўнутраных спраў могуць расцаніць гэтыя дзеянні як парушэнне грамадскага парадку, а суд вызначыць канкрэтную меру адказнасці.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявіў міністр юстыцыі Віктар Галаванаў на адной з сустрэч з насельніцтвам, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Мін- юсце. Міністр адзначыў, што калі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика