Аляксандр Лукашэнка накіраваў зварот да жыхароў Магілёва з нагоды 70-ай гадавіны пачатку абароны гэтага горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
02.07.2011
—
Новости Политики
|
"23 дні гераічнага супрацьстаяння ворагу на Дняпроўскім рубяжы ўвайшлі легендарнай старонкай у летапіс Вялікай Айчыннай вайны. Горад ператварыўся ў сапраўдную крэпасць, пад сценамі якой разгарэліся найбуйнейшыя бітвы пачатковага перыяду вайны, і быў развеяны міф пра непераможнасць фашысцкіх полчышчаў", — гаворыцца ў звароце. "Бітва за Магілёў усяліла ў сэрцы мільёнаў людзей надзею і веру ў непазбежны разгром акупантаў. А Буйніцкае поле стала такім жа сімвалам мужнасці і стойкасці, як палі Падмаскоўя, Пулкаўскія вышыні, Малахаў і Мамаеў курганы. Сучасныя гісторыкі па праву называюць абарону горада стратэгічнай перамогай Савецкага Саюза і пачаткам канца гітлераўскай армады", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. "Подзвіг абаронцаў Магілёва заўсёды будзе жыць у сэрцах беларусаў", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"23 дні гераічнага супрацьстаяння ворагу на Дняпроўскім рубяжы ўвайшлі легендарнай старонкай у летапіс Вялікай Айчыннай вайны. Горад ператварыўся ў сапраўдную... |
|